Падуст
Падуст (па-лацінску: Chondrostoma nasus) — рыба сямейства Карпавых (Cyprinidae). Дасягае ў даўжыню 50 сантымэтраў і вагі 1-1,5 кіляграмы. Вельмі рэдка падуст дасягае двух кіляграмаў. Зьяўляецца тыповай рачной рыбай. Зьлёгку сплошчанае з бакоў цела падуста забясьпечвае большую хуткасьць рыбы. Усе плаўнікі, акрамя хваставога, жаўтавата-аранжавыя. Сьпінны плаўнік дымкова-шэры.
Падуст | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Надкляса | Касьцявыя рыбы |
Атрад | Карпападобныя |
Сямейства | Карпавыя |
Род | Chondrostoma |
Від | Падуст |
Бінамінальная намэнклятура | |
Chondrostoma nasus | |
Харчаваньне
рэдагавацьПадуст харчуецца арганічнымі рэшткамі, што асядаюць на дно вадаёма і рознымі дробнымі доннымі бесхрыбетнымі. Найлепшыя ўмовы харчаваньня знаходзяцца на невялікай глыбіні, 0,4-1,8 мэтра, дзе грунт пакрыты дываном з водарасьцяў.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |