Карпападобныя

Карпападо́бныя (Cypriniformes) — атрад рыб падкласа прамянёвапёрых.

Карпападобныя
CarassiusCarassius7.jpg
Карась
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Разьдзел Білятэральныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Рыбы
Кляса Касьцявыя рыбы
Надатрад Касьцістыя рыбы
Атрад Карпападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Cypriniformes

Выдзяляюцца 3 падатрады: харацынападобныя з 16 сямействамі, гімнотападобныя з 4 сямействамі, карпавідныя з 7 сямействамі. Каля 3 тыс. відаў.

Харацынападобныя (напр., піраньі, прахіподы) — жыхары прэсных субтрапічных і трапічных вод Амэрыкі і Афрыкі. Іх характэрная адзнака — тлушчавы плаўнік (як у ласасёвых). Многія віды падатрада разводзяць у акварыюмах (капэіны, нэоны). Гімнотападобныя жывуць у прэсных водах Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі. У большасьці прадстаўнікоў падатрада цела моцна выцягнутае, сьціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць сьпінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. У многіх відаў ёсьць электрычныя органы (электрычны вугор). Карпавідныя жывуць у прэсных вадаёмах Эўразіі, Афрыкі і Паўночнай Амэрыкі. Некаторыя віды выходзяць у мора. Характэрная іх рыса — зубы разьмешчаны на ніжніх глоткавых касьцях шчэлепнага апарата. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам. На Беларусі 19 родаў, 25 відаў; некаторыя віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі).

Commons-logo.svg Карпападобныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў