Паддуб’е (гарадзішча)

гарадзішча ў Пухавіцкім раёне Беларусі
Славутасьць
Паддуб’е
Краіна
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Паддуб’е — археалягічны помнік, гарадзішча V стагодзьдзе да н. э. — V стагодзьдзе н. э. каля вёскі Паддуб’е Пухавіцкага раёну Мінскай вобласьці.

Апісаньне

рэдагаваць

Мясцовая назва — Гарадок. За 2 км на ўсход ад вёскі, на полі.

Вышыня над навакольнай мясцовасьцю 4-5 м. Пляцоўка авальная, памерам 160 х 80 м, выцягнутая з поўначы на поўдзень, пашкоджана ямамі, зарасла хмызьняком. Умацавана ровам глыбінёю да 2 м, шырынёй 2,5 — 4 м і валам вышынёй 1 — 1,5 м. Уваходы на гарадзішча шырынёй 2 — 4,5 м знаходзіліся з паўднёвага і паўночна-ўсходняга бакоў.

Даследаваньні

рэдагаваць

Выяўліў у 1965 годзе Леанід Побаль, у 1985 годзе абсьледавала Тацьцяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 ас. ISBN 985-01-0251-9