Павал Стасевіч
Павел Сцяпанавіч Стасевіч (нар. 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Янаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці) — беларускі журналіст, краязнаўца. Сконьчыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Павал Стасевіч | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1957 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, краязнавец |
Месца працы |
Працаваў у «Сельской газэце», з 1991 г. — у «Народнай газэце».
З 2000 г. — галоўны рэдактар штомесячнага навукова-практычнага часопіса «Изобретатель». Часопіс распаўсюджваўся ў Беларусі, Расеі, Украіне, Казахстане, Нямеччыне, Летуве, Латвіі, Балгарыі, Малдове. Да сярэдзіны 2019 г. выйшла 234 нумары, а потым «Изобретатель» стаў выходзіць у электронным выглядзе на сайце.
У 1991 г. выдаў кнігу пра гісторыю і людзей роднага Моталя — гістарычна-краязнаўчы нарыс «Вёска над Ясельдай».