Краязнаўства
(Перанакіравана з «Краязнаўца»)
Краязна́ўства — гэта комплекснае навукова-дасьледчае і папулярызатарскае вывучэньне пэўнай тэрыторыі і накапленьне ведаў пра яе. Пры гэтым на геаграфічнай базе аб’ядноўваюцца веды геаграфіі, экалёгіі, гісторыі, археалёгіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, этнаграфіі, філялёгіі, мастацтвазнаўства[1].
Практычнае ўжываньне вышэйпаказаных дысцыплін (і часьцяком менавіта ў комплексным відзе) патрабуецца, напрыклад, ад краязнаўцаў пры вывучэньні і апісаньні значных гістарычных нэкропаляў.
Да краязнаўчай дзейнасьці не адносяць археалягічныя раскопкі, таму што яны патрабуюць адкрытага ліста (дзяржаўнай ліцэнзіі).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ю. Н. Гладкий, А. И. Чистобаев. Регионоведение. Учебник для студентов высших учебных заведений. Москва: Гардарики, 2003. Страницы 43—44, 48.