Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча
Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча — прыватная ўстанова адукацыі ў Менску, зарэгістраваная ў 2018 року.
Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча | |
Функцыянаваў | 2018—2021 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Вэб-сайт | nhu.by |
Перадумовы
рэдагавацьСтанам на 2017 рок толькі чатыры дзяржавы ў сьвеце ня мелі ўнівэрсытэту з нацыянальнай мовай адукацыі — Кіпр, Мальта, Ірляндыя і Беларусь[1]. Таварыства беларускай мовы прыняло рашэньне, што навучаньне ў ствараным унівэрсытэце будзе весьціся выключна па-беларуску.
Мінуўшчына
рэдагаваць27 верасьня 2017 року Менгарвыканкам зарэгістраваў юрыдычны адрас будучага ўнівэрсытэту як структурнага падразьдзяленьня Таварыства беларускай мовы па адрасе вуліца Шчарбакова, 32[2].
15 сакавіка 2018 року Ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча юрыдычна зарэгістраваны[3]. Ён атрымаў імя народнага паэта Беларусі і першага старшыні ТБМ[4].
1 жніўня 2021}} року ўнівэрсытэт спыніў існаваньне, так і не распачаўшы прыём студэнтаў[5].
Акадэмічны профіль
рэдагаваць- Дасьледаваньне культурнай спадчыны;
- Краіназнаўства;
- Мэдыі і камунікацыя;
- Інфармацыйныя тэхналёгіі й інфарматыка;
- Урбаністыка;
- Кіраваньне ў бізнэсе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Нацыянальны ўнівэрсітэт у XXI стагодзьдзі»: навуковая грамадзкасьць абмяркоўвае стварэньне беларускамоўнай ВНУ. Радыё Свабода. 25 лістапада 2017
- ^ Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча, УНП 193050167 (рас.) BizInspect Праверана 21 ліпеня 2021 г.
- ^ Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Таварыства беларускай мовы. Праверана 21 ліпеня 2021 г.
- ^ У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча. Відэа
- ^ Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча спыніў сваё існаваньне Адукацыя, грамадзкі сэктар. Будзьма беларусамі!. Праверана 3 жніўня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |