Павал Рагенда
Па́вал Раге́нда[2][3] (Рэ́генда)[4] (па-славацку: Pavol Regenda; нар. 7 сьнежня 1999 году) — славацкі хакеіст, скрайні нападнік клюбу «Сан-Хасэ Баракуда» з Амэрыканскае хакейнае лігі.
Павал Рагенда | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 192 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1999[1] (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Сан-Хасэ Баракуда | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьУ сэзоне 2021—2022 гадоў запісаў на свой рахунак 15 галоў і 24 перадачы ў 43 гульнях за «Дуклу». Такім чынам ён стаўся найлепшым бамбардзірам у славацкай Экстралізе сярод гульцоў веку 22 галоў і маладзей[5]. Пасьля двух удалых сэзонаў з «Дуклай», Рагенда першапачаткова склаў дамову з чэскім клюбам «Млада Болеслаў» 1 траўня 2022 году[6]. Аднак, пасьля выдатнаму выступу на чэмпіянаце сьвету 2022 году Рагенда здолеў скасаваць дамову з чэхамі і 1 чэрвеня скласьці дзьвюхгадовую дамову з «Анагайм Дакс» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Большую частку сэзону нападнік правёў у фарм-клюбе «Сан-Дыега Галз», але ўсё ж такі правёў некалькі матчаў у складзе асноўнага клюбу.
6 сакавіка 2024 году дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Атавы Сэнатарз»[7][8]. Цягам сэзону згуляў яшчэ некалькі матчаў у складзе галоўнай каманды. Улетку 2024 году склаў новую прауцоўную дамову з «Анагайм Дакс»[9]. У студзені 2025 году прыяднаўся да «Сан-Хасэ Шаркс»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Hokejista Pavol Regenda pozýva na darovanie krvnej plazmy у Facebook.
- ^ Відэа на YouTube.
- ^ Відэа на YouTube.
- ^ «Anaheim Ducks Sign Left Wing Pavol Regenda To Entry-Level Contract». San Diego Gulls.
- ^ «Bruslaři mají šestici nových hráčů, asistentem trenéra bude Petr Haken». BK Mladá Boleslav.
- ^ «Ducks Recall Gawdin, Regenda from San Diego». NHL.
- ^ «Alex Killorn scores the tiebreaking goal in the Anaheim Ducks’ 2-1 victory over the Ottawa Senators». ESPN.
- ^ «Ducks Sign Regenda to One-Year Contract». NHL.
- ^ «Ducks acquire Justin Bailey from Sharks for Pavol Regenda». SportsNet.