Павал Пуставы
Па́вал Міха́йлавіч Пуставы́ (нар. 22 ліпеня 1964, Данецкая вобласьць, УССР) — беларускі дыплямат.
Павал Пуставы | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Каралеўстве Гішпаніі | |
---|---|
12 лютага 2019 — 31 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Павал Латушка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 ліпеня 1964 (60 гадоў) |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1986 року скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію МЗС РСФСР (1990).
1986—1988 — працаваў перакладчыкам Клінічнай больніцы савецка-нікарагуанскага сяброўства (Чынандэга, Нікарагуа).
1988—1994 і 1995—1997 — супрацоўнік Бюро турызму «Спадарожнік» у Менску; 1994—1995 — супрацоўнік Місіі ААН у Гватэмале(en).
На дыпляматычнай службе з 1999 року. 1999—2000 — першы сакратар аддзелу Лацінскай Амэрыкі ўправы Амэрыкі Міністэрства замежных справаў Беларусі; 2000—2003 — першы сакратар Амбасады Беларусі на Кубе; 2003—2006 — дарадца аддзелу ЗША і Канады ўправы Амэрыкі МЗС Беларусі.
2006—2010 — дарадца Амбасады Беларусі ў Канадзе, з 2007 — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусі ў Канадзе.
2010—2014 — дарадца, старшы дарадца ўправы Амэрыкі; 2014—2017 — намесьнік начальніка ўправы Амэрыкі; 2017 — начальнік управы Амэрыкі; 2018—2019 — намесьнік начальніка галоўнай управы Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі МЗС Беларусі.
12 лютага 2019 року быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусі ў Каралеўстве Гішпаніі і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусі пры Сусьветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве[1]. Адстаўлены з пасады 31 жніўня 2020 року[2] пасьля выказваньняў пра неабходнасьць пераліку вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах і суду над здушальнікамі мірных пратэстаў[3].
Валодае ангельскай, гішпанскай, нямецкай мовамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 55 «О П. М. Пустовом» (рас.)
- ^ Лукашэнка звольніў пасла ў Іспаніі. Раней той прапаноўваў пералічыць галасы Улада. Наша Ніва (31 жніўня 2020). Праверана 1 верасьня 2020 г.
- ^ Амбасадар Беларусі ў Гішпаніі выказаўся за перападлік галасоў на выбарах і суд над вінаватымі ў гвалтоўных дзеяньнях Людзі. Радыё «Свабода» (18 жніўня 2020). Праверана 1 верасьня 2020 г.