Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі
Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) (па-ангельску: Association of Belarusians in Great Britain) — найстарэйшая[1] арганізацыя беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Вялікабрытаніі апынулася некалькі тысячаў выхадцаў зь Беларусі, большасьць зь якіх ваявала ў польскай Арміі генэрала Андэрса на баку саюзьнікаў у Італіі. З 1945 г. пачалося арганізаванае беларускае жыцьцё ў Брытаніі, а ў сьнежні 1946 г. была ўтворанае «Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі»[2]. ЗБВБ стала першай арганізацыяй беларускае дыяспары, утворанай хваляй эміграцыі пасьля Другой Сусьветнай вайны.[3]
Асноўныя асяродкі арганізацыі разьмяшчаліся ў Лёндане, Манчэстэры і Брэдфардзе. ЗБВБ мела некалькі дамоў, у тым ліку Беларускі дом у Лёндане. Пры падтрымцы ЗБВБ у 1954 г. з мэтаю пашыраць кантакты між ангельцамі і беларусамі было заснаванае Ангельска-беларускае таварыства[4].
Сучаснасць
рэдагавацьУ цяперашні час дзейнасць Згуртаваньня ўключае ў сябе:
ушанаваньне памяці аб прыкметных падзеях у гісторыі беларускага незалежніцкага руху, такіх як абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. і Слуцкае паўстаньне ў 1921 г.;
супрацоўніцтва і падтрымка беларускай дэмакратыі;
фінансавая падтрымка беларускіх культурных праектаў;
арганізацыя сустрэч у Брытаніі з вядомымі дзеячамі беларускай культуры і палітыкі;
узаемадзеяньне з брытанскімі палітыкамі і журналістамі.
У 2018 годзе Згуртаваньне арганізавала сьвяткаваньне стагоддзя абвяшчэньня Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Вестмінстэрскім палацы.
Старшыня ЗБВБ па стане на 2021 год — Мікалай Пачкаеў.
Выбітныя сябры ЗБВБ
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20110710045323/http://belarusians.co.uk/arhanizacyi/
- ^ https://web.archive.org/web/20160303233233/http://www.zbvb.org.uk/ZBVB_beginning.htm
- ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча - Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця, Таронта, 1993, с. 83
- ^ https://web.archive.org/web/20160304000059/http://www.zbvb.org.uk/ZBVB_activities.htm