Па́блё Нэру́да (па-гішпанску: Pablo Neruda) (12 ліпеня 1904 — 23 верасьня 1973) — паэтычны псэўданім і ад 1946 году сапраўдныя юрыдычныя імя і прозьвішча чылійскага паэта Рыка́рда Эльесэ́ра Нэфталі́ Рэ́еса Басаа́льта (па-гішпанску: Ricardo Eliecer Neftalí Reyes Basoalto), ляўрэата Нобэлеўскае прэміі ў галіне літаратуры 1971 году, аднаго з найвыбітнейшых гішпанамоўных паэтаў ХХ стагодзьдзя. Асабістым сакратаром Паблё Нэруда быў Хорхэ-Энрыке Адум.

Паблё Нэруда
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 ліпеня 1904(1904-07-12)[1][2][3][…]
Памёр 23 верасьня 1973(1973-09-23)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Пахаваны
Бацькі José del Carmen Reyes Morales[d]
Rosa Neftalí Basoalto Opazo[d]
Сужэнец Delia del Carril[d], Marijke Antonieta Hagenaar Vogelzang[d] і Matilde Urrutia[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, дыплямат, палітык, пясьняр, аўтабіёграф, пісьменьнік
Гады творчасьці 19221973
Жанр паэзія і проза
Мова гішпанская мова[5][6] і француская мова[7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Паблё Нэруда пад час фаналягічных запісаў. Бібліятэка Кангрэсу ЗША (1966)

За псэўданім узяў прозьвішча чэскага паэта Яна Нэруды.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Крыві бунтоўнай кроплі: Выбр. лірыка / П. Нэруда; Пер., уклад., заўв. і рэд. К. Шэрмана. — Мн.: Маст. літ., 1976.

Літаратура

рэдагаваць