Нік Тарабэй (па-ангельску: Nick Tarabay) — амэрыканскі актор лібанскага паходжаньня.

Нік Тарабэй
Nick Tarabay
Дата нараджэньня 28 жніўня 1975 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Бэйрут, Лібан
Занятак актор
Гады дзейнасьці 2000 — дагэтуль
IMDb ID nm1479022

Біяграфія

рэдагаваць

Тарабэй нарадзіўся ў Трыпалі (Лібан) у вялікай сям’і. Яго бацькі дагэтуль пражываюць у Лібане, як яго і малодшы брат і сем’і іншых сваякоў[1]. Тарабэй пераехаў у Нью-Ёрк пасьля сканчэньня найвышэйшай школы. Працаваў мадэльлю на Hugo Boss і Gucci, адначасова вывучаючы акторскую справу ў студыі Тэры Шрэйбэра. Пераехаў у Лос-Анджэлес у 2004 годзе, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Лары Моса.

Кар’ера

рэдагаваць

Тэлевізійны дэбют Ніка Тарабэя адбыўся ў тэлесэрыяле «Сэкс у вялікім горадзе» (Sex and the City; 2000). За гэтым наступаваў удзел у драматычным сэрыяле «Клян Сапрана» (The Sopranos; 2001—2004), дзе ён выконваў ролю гандляра наркотыкамі Матуша. Пазьней стаў вядомым за выканьне роляў адмоўных герояў: першакляснага наёмнага кілера ў сэрыяле «Месячнае сьвятло» (Moonlight; 2007) і лібанскага забойцы ў «Атрадзе „Антытэрор“» (The Unit; 2007).

У 2011 годзе выступаў у ролі Ашура ў гістарычным сэрыяле «Спартак: Багі арэны»[2].

  1. ^ Kevin Godbee (22 студзеня 2009) Cigar Smoking Celebrity Interview - Nick Tarabay. Puff Enterprises. Праверана 2009-08-30 г.
  2. ^ Australian Andy Whitfield is 'Spartacus'. The Hollywood Reporter (30 сакавіка 2009). Праверана 2009-08-30 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нік Тарабэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў Нік Тарабэй (анг.) на сайце IMDb