Ніке (літаратурная ўзнагарода)
Літаратурная ўзнагарода «Ніке» (па-польску: Nagroda Literacka Nike) — польская літаратурная ўзнагарода за кніжку году. Прызначаецца з 1997 году фундацыяй гэтай узнагароды. Мэта наданьня: пашырэньне польскай сучаснай літаратуры з асаблівым акцэнтам на раман. Грашовая прэмія роўная 100 000 злотых.
У конкурсе ўдзельнічаюць толькі жывыя аўтары. Узнагароду нельга падзяліць ці не прызнаць; у конкурсе ня могуць браць удзел апрацоўкі ці зборнікі. Пераможца конкурсу вызначаецца ў тры этапы, якія трываюць з траўня да кастрычніка. Першы этап, гэта вызначэньне журы 20 намінантаў, наступны крок — вялучэньне фіналістаў, а з той групы прызначаецца пераможца. Выбар пераможцы робіць журы на паседжаньні ў дзень наданьня ўзнагароды, у першую нядзелю кастрычніка.
Аўтар узнагароджанай кніжкі атрымлівае статуэтку Ніке, якую спраектаваў Густаў Земла, а таксама грашовую ўзнагароду, фундатарамі якой зьяўляюцца «Gazeta Wyborcza» і Фундацыя Агоры.
Пераможцы
рэдагаваць- 2014 — Караль Мадзелеўскі за жыцьцяпіс Zajeździmy kobyłę historii. Wyznania poobijanego jeźdźca'
- 2013 — Ёана Батор за раман Ciemno, prawie noc
- 2012 — Марэк Беньчык за зборнік эсэ Książka twarzy(pl)
- 2011 — Мар'ян Філёт за раман Pióropusz
- 2010 — Тадэвуш Слабадзянэк за драму Nasza klasa
- 2009 — Еўгеніюш Ткачышын-Дыцкі за том паэзіі Piosenka o zależnościach i uzależnieniach
- 2008 — Вольга Такарчук за раман Bieguni
- 2007 — Веслаў Мысьліўскі за раман Traktat o łuskaniu fasoli
- 2006 — Дарота Маслоўска за раман Paw królowej
- 2005 — Анджэй Стасюк за раман Jadąc do Babadag
- 2004 — Войцех Кучок за раман Gnój
- 2003 — Яраслаў Марэк Рымкевіч за топ паэзіі Zachód słońca w Milanówku
- 2002 — Ёана Ольчак-Ронікер за раман W ogrodzie pamięci
- 2001 — Ежы Пільх за раман Pod Mocnym Aniołem
- 2000 — Тадэвуш Ружэвіч за паэтычны том Matka odchodzi
- 1999 — Станіслаў Баранчак za tom poetycki Chirurgiczna precyzja
- 1998 — Чэслаў Мілаш за зборнікPiesek przydrożny
- 1997 — Веслаў Мысьліўскі za powieść Widnokrąg