Нікаля Шарль Удыно

(Перанакіравана з «Нікаля Шарль Удзіно»)

Нікаля́ Шарль Удыно́ (па-француску: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Лятарынгія, Францыя — {13 верасьня 1847, Парыж) — граф Удыно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імпэрыі (1809).

Нікаля Шарль Удыно
па-француску: Nicolas-Charles Oudinot
25 красавіка 1767 — 13 верасьня 1847
Месца нараджэньня Бар-ле-Дзюк, Лятарынгія, Францыя
Месца сьмерці Парыж
Званьне Маршал Францыі

Біяграфія

рэдагаваць

Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго жаўнерам. У 1794 годзе ён быў ужо генэралам.

У якасьці начальніка штабу Масэны ўславіўся абаронаю Генуі (1800).

У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў ґрэнадэрским корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленкі, пад Данцыгам і пад фрынляндам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпусу; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасьля таго тытул герцага.

У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпусу Ўдыно ваяваў з расейскім генэралам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаваньне Гувіёну Сэн-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зваротна. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаваньне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Бауценам і быў пабіты пры Лукаў 4 чэрвеня 1813 году.

Пасьля перамір’я Ўдыно атрымаў камандаваньне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросбэрэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нэя й разам з апошнім ізноў патрываў паразу пры Дэнэвіцэ (6 верасьня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнбэрга і затуляў адступ імпэратара.

Прыбыўшы ў Фантэнбла з Напалеонам, Удыно ўгаворваў яго зрачыся ад прастолу і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.

У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас гішпанскае экспэдыцыі; пасьля ліпеньскае рэвалюцыі далучыўся да Люі-Філіпу.

Літаратура

рэдагаваць
  • Nollet-Fabert, «Histoire d’Oudinot» (Бар-ле-Дзюк, 1850)
  • Nollet-Fabert, «La Lorraine militaire» (III, Нансі, 1855)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць