Андрэ Масэна
Андрэ Масэна́,(па-француску: André Massén; 6 траўня 1758, Ніцца — 4 красавіка 1817) — вайскавод францускіх рэспубліканскіх войнаў, а затым імпэрыі Напалеона I, маршал Францыі (1804 год).
Андрэ Масэна па-француску: André Massén | |
6 траўня 1758 — 04 красавіка 1817 | |
Мянушка | Дзіця перамогі L'Enfant Chéri de la Victoire |
---|---|
Месца нараджэньня | Ніцца, Францыя |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Прыналежнасьць | Францускае каралеўства Француская Рэспубліка Француская імпэрыя Каралеўства Францыя |
Званьне | маршал Францыі |
Бітвы/войны | Рэвалюцыйныя войны Напалеонаўскія войны |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1775 годзе ўступіў радавым у францускую пяхоту; але бо афіцэрскі чын даваўся тады адным дваранам, то Масэна, праслужыўшы 14 гадоў, выйшаў у адстаўку ў чыне прапаршчыка (па-француску: adjudant) — у самым высокім чыне, які мог атрымаць не дваранін.
Пасьля рэвалюцыі, уступіў у францускае войска, у 1792 годзе ўжо камандаваў батальёнам, а ў 1793 годзе быў дывізіённым ґенэралам.
У італьянскай кампаніі 1796 году набыў славу выбітнага вайскавода. У 1798 годзе ён быў пасланы ў Рым для выпатрабаваньня задавальненьня за забойства францускага пасланца. Тут у Масэна паўсталі буйныя спрэчкі з падпарадкаванымі, з нагоды рабаўніцтва камісарыяцкіх службоўцаў войска, якім ён, відаць, заступаўся. У 1799 годзе ён атрымаў камандаваньне войскамі ў Швайцарыі і ў бітве пад Цюрыхам разьбіў расейска-аўстрыйскае войска пад камандаваньнем ґенэрала Рымскага-Карсакова. 19-20 верасьня 1799 году патрываў паразу у бою з расейскімі войскамі якімі камандаваў Суворава, у Мутэнтале і Клентале (Швайцарыя). Там ён ледзь было не патрапіў у палон і цудам выратаваўся, пакінуўшы ў руках расейскага ўнтар-афіцэра Махотына абрывак свайго вышыванага золатам ґенэральскага мундзіра. У 1800 годзе ўславіўся абаронаю Генуі.
Пры ўтварэньні Першай імпэрыі ён атрымаў званьне маршала.
Падчас паходу 1805 году камандаваў войскамі ў Італіі і быў пабіты эрцгерцагам Карлам пры Кальд'ера, але потым заняў Венэцыю, Карынтыю і Штырыю; пасьля Прэсбурскага міру заняў Нэапалітанскае каралеўства.
У паходзе 1806—1807 камандаваў правым крылом войска; па заключэньні Тыльзыцкага міру, атрымаў тытул герцага Рывалі, а ў 1809 годзе, за выбітныя паслугі ў ў бітве пры Аспэрне — тытул князя Эслінгенскага. "Хто не бачыў як дзёрся Масэна пры Аспэрне, той нічога не бачыў," — казаў пасьля Напалеон.
У 1810 годзе Масэна быў прызначаны галоўнакамандуючым францускім войскам у Партугаліі; недахоп харча прымусіў яго да адступу. З гэтага часу баявая дзейнасьць Масэна спыняецца; у палітычных падзеях ён таксама не гуляе ніякае ролі.
Калі Напалеон у 1815 годзе другасна адмовіўся ад пасаду, часавы ўрад даручыў Масэна камандаваньне парыскаю нацыянальнаю ґвардыяю; па занятку сталіцы саюзнымі войскамі ён выдаліўся адтуль і нагадаў пра сябе толькі падчас працэсу маршала Нея, даказваючы некампэтэнтнасьць вайсковага трыбуналу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Захараў С. «Маршалы Напалеона. Масэна»
- Зотов А.В. Забыты Мора, Спб., ЗНАК, 2009
Андрэ Масэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў