Нэка Ўільямз

ўэйлскі футбаліст

Нэ́ка Ўі́льямз (па-ангельску: Neco Williams; нар. 13 красавіка 2001 году) — ўэйлскі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Ўэйлзу, за якую дэбютаваў 3 верасьня 2020 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі.

Нэка Ўільямз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 красавіка 2001(2001-04-13)[1] (23 гады)
Рост 183 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нотынггэм Форэст
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022
2022
2022—
Лівэрпул
Фулгэм (арэнда)
Нотынггэм Форэст
13 (0)
14 (2)
67 (1)
Зборныя
2020— Ўэйлз 41 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Ўільямз далучыўся да акадэміі «Лівэрпула» яшчэ ў шасьцігадовым веку, і прайшоў з клюбам розныя юнацкія і моладзевая каманды. У тым ліку гулец браў удзел у розыгрышах Юнацкай лігі УЭФА[2][3]. Абаронца атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне сьпіны, праз што прапусьціў амаль увесь сэзон 2017—2018 гадоў. Па акрыяньні і вяртаньні былой формы, валіец дамогся прасоўваньня ў галоўную каманду клюбу. Дэбют абаронцы за клюб прыпаў на фантастычны матч Кубка футбольнай лігі 30 кастрычніка 2019 году супраць «Арсэналу», які скончыўся зь лікам 5:5 у асноўны час[2]. Прыкметна, што Ўільямз асыставаў Дывоку Арыгі на апошніх хвілінах матчу, такім чынам, спрычыніўся да выратаваньня клюбу. У сэрыі пасьляматчавых пэнальці перамогу атрымалі лівэрпулцы. У наступным футбаліст працягваў выступаць за рэзэрвовую каманду.

Ягоны дэбют у матчы Прэм’ер-Лігі адбыўся 24 чэрвеня 2020 году, неўзабаве пасьля таго, як спаборніцтвы аднавілася па трохмесячным спыненьні, выкліканым пошасьцю каранавіруса. Ўіяльмз выйшаў на поле на 74-й хвіліне матчу супраць «Крыстал Пэлас» (4:0)[4]. Сэзон скончыўся для гульца тытулам чэмпіёна Ангельшчыны, бо да сканчэньня розыгрышу ён пасьпеў згуляць дастатовую колькасьць матчаў дзеля гэтага[5]. 17 жніўня валіец падпісаў новую доўгатэрміновую ўгоду з «чырвонымі»[6]. 31 студзеня 2022 году з мэтай павелічэньня гульнявога часу футбаліст на канца сэзону 2021—2022 гадоў сышоў у «Фулгэм»[7]. 8 сакавіка гулец упершыню ў кар’еры адзначыўся голам, двойчы ўлучыўшы мяч у браму «Сўонсі Сіці». Па вяртаньні ў «Лівэрпул» далучыўся да «Нотынггэм Форэст», які выдаткаваў на набыцьцё абаронцы 17 млн фунтаў[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць