Новы Двор Крулеўскі
Но́вы Двор Круле́ўскі (па-польску: Nowy Dwór Królewski) — вёска ў Хэлмінскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва. Уваходзіць у склад Гміны Папова Біскупе. Насельніцтва на 2006 год — 190 чал.
Новы Двор Крулеўскі | |
польск. Nowy Dwór Królewski | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае |
Павет: | Хэлмінскі |
Гміна: | Папова Біскупе |
Плошча: | 3,37 км² |
Насельніцтва (2006) | |
колькасьць: | 190 чал. |
шчыльнасьць: | 56,38 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 56 |
Паштовы індэкс: | 86-221 |
Нумарны знак: | CCH |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°16′9″ пн. ш. 18°35′26″ у. д. / 53.26917° пн. ш. 18.59056° у. д.Каардынаты: 53°16′9″ пн. ш. 18°35′26″ у. д. / 53.26917° пн. ш. 18.59056° у. д. |
Новы Двор Крулеўскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца на Хэлмінскай зямлі, за 9 км ад места Хэлмжа.
Найбліжэйшыя паселішчы
рэдагаваць
|
Гісторыя
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра паселішча датуецца 1398 годам. Паводле гэтых зьвестак у Новым Двары Крулеўскім гадавалі коняў (32), скаціну (20), авечак (215) і сьвіньняў (90). У пазьнейшых дакумэнтах і хроніках мясьціна выступае пад нямецкімі назвамі Nuwenhof, Nuwenhuf, Nuwemhoff, Koenigliche Neuhof.[1]
У 1398—1421 гадох тут разьмяшчаўся фальварак Тэўтонскага ордэна. Ад 1505 году вёска перайшла ў валоданьне Хэлмінскага біскупства (разам зь мясцовасьцямі Папова Біскупе і Гжэгаж).[1]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Новы Двор Крулеўскі апынуўся ў складзе Заходняй Прусіі, у Квідзынскім дэпартамэнце. Першую вядомую люстрацыю насельніцтва паселішча правялі ў 1773 годзе.
Незадоўга перад Другой сусьветнай вайной большасьць жыхароў вёскі пакінулі свае дамы, чакаючы нападу Нямеччыны. У часе акупацыі праводзілася германізацыя мясцовага насельніцтва.
У 1975—1998 гадох Новы Двор Крулеўскі ўваходзіў у склад Торунскага ваяводзтва. У 1996 годзе вёску падлучылі да тэлефоннай сеткі.
Славутасьці
рэдагаваць- Палац (1875)
- Парк
Галерэя
рэдагаваць-
Каплічка
-
Палац
-
Палац
-
Парк
-
Ускраіна вёскі
-
Новы Двор Крулеўскі і Немчык
-
Мапа вёскі (па-польску)
-
У вёсцы
-
У вёсцы
-
У вёсцы