Новыя Лукі (Гомельская вобласьць)
Но́выя Лу́кі[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 670 чал. (2004). Знаходзіцца за 10 км на поўнач ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Луцкая (лінія Жлобін — Магілёў), за 93 км ад Гомелю.
Новыя Лукі | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 670 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′5.7″ пн. ш. 30°0′8″ у. д. / 52.951583° пн. ш. 30.00222° у. д.Каардынаты: 52°57′5.7″ пн. ш. 30°0′8″ у. д. / 52.951583° пн. ш. 30.00222° у. д. |
Новыя Лукі на мапе Беларусі Новыя Лукі |
Гісторыя
рэдагавацьВыяўлены археолягамі курганны магільнік (7 насыпаў за 2 км на ўсход ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснаваная ў XIX стагодзьдзі перасяленцамі зь вёскі Лукі. Непадалёк, ва ўрочышчы Надзежда, з 1878 году працавала лесараспрацоўчае прадпрыемства.
У 1924 годзе ў выніку землеўпарадкаваньня сфармаваўся пасёлак. У 1935 годзе арганізаваны калгас «Верны шлях». У часе Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 36 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на франтах. У 1966 годзе да вёскі далучаная вёска Кастрычніцкая (да 30 ліпеня 1964 году Тапіла), пасёлкі Чырвоная Зорка, Лісіны Лог, Надзежда. Цэнтар саўгасу «Луцкі». Працуюць пільня, швейная майстэрня, пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1940 — 20 двароў; 1959 — 116 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 253 гаспадаркі, 670 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.