Новая сталіца Эгіпту
Но́вая сталі́ца Эгі́пту (па-арабску: العاصمة الإدارية الجديدة) — шырокамаштабны праект, пачаты ў Эгіпце ў 2015 року. Цяпер горад-сатэліт за 45 кілямэтраў на ўсход ад Каіру, з вонкавага боку Каірскай другой кальцавой дарогі, па сканчэньні будаўніцтва мае стаць новай сталіцай дзяржавы, куды будзе перанесены адміністрацыйны і фінансавы цэнтар Эгіпту. Такім чынам будзе разгружаны Каір, які стаў адным з самых шчыльна населеных пунктаў у сьвеце.
Новая сталіца | |
араб. العاصمة الإدارية الجديدة | |
Дата заснаваньня: | 2015 |
Краіна: | Эгіпет |
Мугафаза: | Каір |
Плошча: | 714 км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 02 |
Геаграфічныя каардынаты: | 30°2′1″ пн. ш. 31°45′18″ у. д. / 30.03361° пн. ш. 31.755° у. д.Каардынаты: 30°2′1″ пн. ш. 31°45′18″ у. д. / 30.03361° пн. ш. 31.755° у. д. |
Новая сталіца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://acud.eg/ |
Разьвіцьцё
рэдагавацьЗ 2019 року ў новую сталіцу ўжо пачынаюць пераяжджаць дзяржаўныя ўстановы. Плянуецца, што перанос парлямэнту, рэзыдэнцый прэзыдэнта, ураду і замежных амбасадаў скончыцца да 2022 року.
У студзені 2019 року прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах ас-Сісі адкрыў у новай сталіцы копцкі сабор Нараджэньня Хрыстовага(d), найвялікшы на Сярэднім Усходзе, і мэгамячэт Эль-Фатах эль-Алім(d), найвялікшы ў Эгіпце.
Новым будынкам Міністэрства абароны Эгіпту стаў «Актагон» (параўнайце з Пэнтагон), найвялікшы падобны на Сярэднім Усходзе. З 2019 року пачаў дзейнасьць міжнародны аэрапорт Новай сталіцы, пакліканы разгрузіць аэрапорты Каіру і Гізы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |