Новая Зямля (архіпэляг)
Новая Зямля — архіпэляг у Паўночным Ледавітам акіяне паміж Баранцавым і Карскім морамі. Уваходзіць у склад Архангельскай вобласьці Расеі.
Новая Зямля | |
Месца | Баранцава мора, Карскае мора |
---|---|
Плошча | 83 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 1547 мэтар |
Краіна | Расея |
Вобласьць | Архангельская вобласьць |
Каардынаты | 74° пн. ш. 56° у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д.Каардынаты: 74° пн. ш. 56° у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д. |
Новая Зямля |
Складаецца з двух вялікіх астравоў — Паўночнага і Паўднёвага, падзеленых вузкім пралівам (2—3 км) Матачкін Шар, і шматлікіх дробных. З геалягічнага пункта гледжаньня, астравы зьяўляюцца працягам Уральскіх гораў. Паўночна-ўсходні ўскраек Паўночнага вострава — мыс Жаданьня — зьяўляецца самай усходняй кропкай Эўропы.
Цягнецца з паўднёвага захаду на паўначны ўсход на 925 км. Плошча усіх астравоў больш за 83 тыс. км²; шырыня Паўночнага вострава да 123 км, Паўднёвага — да 143 км. На поўдні пралівам Карскія Вароты (шырыня 50 км) аддзяляецца ад вострава Вайгач.
Каля паловы тэрыторыі вострава Паўночнага складаюць ледавікі. На востраве Паўднёвым знаходзяцца два населеных пункты — пасёлкі Бялуш'я Губа (адміністрацыйны цэнтар муніцыпальнага ўтварэньня Новая Зямля Архангельскай вобласьці) і Рагачова.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |