Матачкін Шар
праліў між Баранцавым і Карскім марамі
Каардынаты: 73°15′ пн. ш. 55°00′ у. д. / 73.25° пн. ш. 55° у. д.
Матачкін Шар (па-расейску: Маточкин Шар) — пратока, якая аддзяляе Паўночны востраў |Новай Зямлі ад Паўднёвага і злучае Баранцава мора з Карскім морам. Матачкін Шар досыць глыбокі, мае якарныя стаянкі (лепшая ў мыса Бараньева)[1]. Берагі высокія, месцамі абрывістыя. Даўжыня каля 100 км, шырыня (у найболей вузкай частцы) каля 0,6 км. Глыбіня каля 12 м. Большую частку года пакрыты ільдом. На беразе ў летні час разьмяшчаюцца даўно існыя прамысловыя пасёлкі (Матачкін Шар, Сталбавы).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка) (рас.)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |