Вайгач
Вайгач (па-расейску: Вайгач) — выспа на мяжы Баранцава і Карскага мораў, адносіцца да Ненецкай аўтаномнай акругі. Аддзелены ад кантынента вузкім пралівам Югорскі Шар і ад Новай Зямлі пралівам Карскія вароты. Плошча — 3,4 тыс. км². Паверхня раўнінная, з двума паралельнымі градамі, максымальнай вышынёй да 170 м. Складзены гліністымі сланцами, пяшчанікамі і вапнякамі. Расьліннасьць тундравая. Шмат азёраў і балотаў. У 1950 годзе на высьпе адчыненая палярная станцыя. На высьпе захавалася некалькі нянецкіх сьвяцілішчаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Vaygach_island.ru.svg/250px-Vaygach_island.ru.svg.png)