Новаграмыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці БССР

Новаграмы́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новыя Грамыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

26 красавіка 1919 году створаны Новастараграмыцкі сельсавет у складзе Рэчкаўскай (з 9 траўня 1923 году — Сьвяцілавіцкай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году, затым перайменаваны ў Новаграмыцкі, у складзе Сьвяцілавіцкага (з 4 жніўня 1927 году — Веткаўскага, з 25 сьнежня 1962 году — Гомельскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Веткаўскага[2]) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці БССР[3].

28 студзеня 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Неглюбскаму сельсавету.

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 6[4]

Літаратура

рэдагаваць