Нетрыманьне брулёў

Нетрыманьне брулёў — міжвольнае выдзяленьне брулёў ад парушэньня функцыі сьфінктэраў (кругавых цягліцаў) мачавіка. Ёсьць вынікам пашкоджаньня цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, сьпіннага мозгу, заганаў разьвіцьця мачавых шляхоў і энурэзу[1]. Вылучаюць 2 віды нетрыманьня: 1) стрэсавае — падчас бегу, кашлю і сьмеху, што павышаюць унутрыбрушны ціск; 2) ургентнае — ад раздражненьня гукам струменю вады і мыцьцём рук найчасьцей у халодную пару. Выклікае раздражненьне скуры і дэпрэсію.

Папярэджаньне

рэдагаваць

Хваробу прадухіляе адмова ад паленьня і ўздыму цяжараў, уніканьне набору лішняй вагі і пітва перад сном, своечасовае лячэньне запаленьня мочаплоцевых органаў, поўнае апаражненьне мачавіка. Выключэньню з харчаваньня падлягаюць раздражняльныя для мачавіка вырабы: алькаголь, вострыя стравы, газаваныя напоі (кола), гарбата, кава, мёд, таматы, цытрусавыя, цукар і яго штучныя заменьнікі, шакаляд. Карысна займацца плаваньнем, танцамі, яздой на ровары і ранішняй гімнастыкай. Таксама варта пазьбягаць выкарыстаньня араматызаваных мыла і туалетнай паперы, каляровых хімічных напаўняльнікаў для ваннаў.

Чыньнікі

рэдагаваць

Немачы спрыяюць цяжкая цялесная праца, нястача эстрагенаў, запор і шэраг лекаў (мачагонныя, антыдэпрэсанты, антыгістамінныя, супраць гіпэртаніі)[2].

  1. ^ Нетрыманне мачы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2000. — Т. 11. — С. 301. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ Вольга Кулінковіч. Вас ня слухаецца мачавы пухір // Краіна здароўя. — 21 верасьня 2010. — № 48 (217). — С. 8.