Незалежны Расейскі рэгіён Таварыства Езуса

Незалежны Расейскі рэгіён Таварыства Езуса (па-лацінску: Regio Independens Russica SJ, па-расейску: Независимый Российский Регион ОИ) — правінцыя Ордэну езуітаў. Ахоплівае краіны былога СССР апроч Летувы, Латвіі й Эстоніі. Таварыства зарэгістраванае 21 чэрвеня 1992. Да свае сьмерці 28 кастрычніка 2008 правінцыю ўзначальваў Ота Мэсмэр.

Статыстыка

рэдагаваць

Колькасьць езуітаў у межах правінцыі па стане на 2007 складае 56 чалавек (34 ксяндзы, 3 манахі, 19 схалястыкаў). У Расеі (Масква, Новасыбірск, Растоў) іх колькасьць складае 22 чалавекі, ува Ўкраіне (Львоў, Хмяльніцкі, Чарнаўцы) - 10, Кіргістане (Бішкек) - 4, Казахстане (Паўладар) - 3, Беларусі (Індура) - 2 і г.д.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць