Негаўка
рака ў Беларусі
Негаўка — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 3,3 км.
Негаўка | |
Негаўка. Рачная даліна. | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | 0,5 км на поўнач ад вёскі Міцькаўшчына 54°35′13″ пн. ш. 30°32′21″ у. д. / 54.58694° пн. ш. 30.53917° у. д. |
Вышыня вытоку | 195 мэтраў |
Вусьце | Дняпро 54°33′22″ пн. ш. 30°30′56″ у. д. / 54.55611° пн. ш. 30.51556° у. д. |
Вышыня вусьця | 150 мэтраў |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 3,3 км |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 0,5 км на поўнач ад вёскі Міцькаўшчына. У вярхоўі штучная дамба ўтварае невялікае вадасховішча. Вусьце Негаўкі знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Кудаева.[1][2]
Славутасьці
рэдагаваць- Замчышча XIV—XVII стагодзьдзяў на левым беразе Негаўкі ў межах вёскі Вялікая Міцькаўшчына.[3][4]
- Валун кудаеўскі. Трэці па велічыні камень Беларусі з памерамі: доўгая вось — 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасьць — 22,8 м, вага — больш за 180 тон — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня, ляжыць у кар’еры за адзін кілямэтр на поўдзень ад вёскі Кудаева.[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Маштаков, Петр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 33. — 292 с.
- ^ А. Г. Гриневич и др. Разд. 1, Реки. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 168, 170. — 530 с.
- ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 49. — 127 с.
- ^ Леанід Побаль в. Вялікая Міцькаўшчына(№ 235. Замчышча (археал.)). / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 104.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 30—54.
Літаратура
рэдагаваць- Шынкевіч А. М. Аршанская даўніна. — Менск: Полымя, 1992. — С. 123—125. — 142 с. — 3500 ас. — ISBN 5-345-00504-4
- Шынкевіч А. М. Падарожжа па Дняпры. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — С. 18—19. — 40 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6133-01-7
- Шинкевич А. Н. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 247 (№ 35), 272 (№ 85). — 844 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Негаўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў