На Чорных Лядах (фільм)

беларускі мастацкі фільм Валерыя Панамарова 1995 року

«На Чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм рэжысэра Валерыя Панамарова 1995 року. Заснаваны на аповесьцях Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом».

На Чорных лядах
па-беларуску: На чорных лядах
На Чорных Лядах
Жанр гістарычны фільм[d]
Рэжысэр Валеры Панамароў
Сцэнарыст Васіль Быкаў
Валеры Панамароў
У ролях Аляксандар Лабуш
Генадзь Гарбук
Аляксандар Арджылоўскі
Аляксандар Цімошнік
Кампазытар Сяргей Бельцюкоў
Апэратар Аляксандар Абадоўскі
Мантаж Людміла Мікула
Вытворчасьць Беларусьфільм
Распаўсюд Беларусьфільм
Дата выхаду 1995
Працягласьць 67 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Старонка на IMDb
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Слуцкі збройны чын. Аддзел беларускіх паўстанцаў спрабуе сысьці лясамі ад бальшавіцкага перасьледу. Апынуўшыся ў акружэньні, яны прымаюць рашэньне пра групавое самагубства, каб ня трапіць жывымі ў палон і не падставіць пад удар сваякоў. У жывых застаецца толькі малады хлопец, які мусіць схаваць іхнія целы ў зямлю…

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Аляксандар Лабуш камандзір
Генадзь Гарбук Кажухар Кажухар
Аляксандар Аржылоўскі Аўстрыяк Аўстрыяк
Аляксандар Цімошкін Забела Забела
Аляксандар Бяспалы Мяцельскі Мяцельскі
Уладзімер Куляшоў казак
Віктар Гогалеў дзед
Максім Гаўрылаў Валодзька Валодзька
Віктар Манаеў блатняк
Уладзімер Шэлестаў эсэр
Расьціслаў Шмыроў настаўнік
Уладзімер Січкар
Пётар Юрчанкоў

Вытворчасьць

рэдагаваць

Прэм’ера фільму была заплянаваная неўзабаве пасьля супярэчлівага рэфэрэндуму, але не адбылася з прычыны нібыта выкрадзенай стужкі. Пазьней стужка «знайшлася», але на шырокую публіку фільм ужо ня выйшаў[1], паказы адбыліся толькі для вузкай аўдыторыі.

Пасьля забароны фільму да паказу на беларускім тэлебачаньні ён быў выдадзены на відэакасэтах «Беларускім відэаклюбам» ды трапіў у Эўропу, ЗША і Аўстралію.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць