Наша ніва (1920)
беларуская газэта (1920)
(Перанакіравана з «Наша Ніва (1920)»)
«На́ша ні́ва» — штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта дэмакратычнага кірунку, якая выдавалася ад 28 кастрычніка да 20 сьнежня 1920 року ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар — У. Знамяроўскі (з 3-га нумару). Выйшлі 9 нумароў.
Наша ніва | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | Уладзіслаў Знамяроўскі |
Заснаваная | 28 кастрычніка 1920 (104 гады таму) |
Закрытая | 20 сьнежня 1920 (103 гады таму) |
Палітыка | патрыятычная |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Газэта асьвятляла падзеі, зьвязаныя з акупацыяй Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай ейнага падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі зьвяртала на палітычную будучыню Беларусі, на неад’емнасьць права беларусаў на ўласную сувэрэнную дзяржаву. Пісала пра стварэньне Сярэдняе Літвы. Нэгатыўна ацэньвала дзеяньні Булак-Балаховіча.
Аўтары: М. Гарэцкі, К. Сваяк, Н. Арсеньнева, І. Гумянок, С. Чараўнік, У. Знамяроўскі, Ярашэўскі, І. Мялешка.
Забароненая польскай вайсковай цэнзурай.
Літаратура
рэдагаваць- А. Ліс. «Наша ніва» [1920] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9