Нача Манрэаль

гішпанскі футбаліст

Ігнасьё «Нача» Манрэаль Эраса (па-гішпанску: Ignacio «Nacho» Monreal Eraso; нарадзіўся 26 лютага 1986 году, Памплёна, Гішпанія) ― былы гішпанскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Нача Манрэаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лютага 1986(1986-02-26)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 1,8 м[4]
Вага 72 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2011—2013
2013—2019
2019—2021
Асасуна
Маляга
Арсэнал
Рэал Сасьедад
127 (3)
45 (1)
187 (7)
55 (3)
Зборныя
2009—2018 Гішпанія 22 (1)

Кар’ера рэдагаваць

«Асасуна» рэдагаваць

Нача ёсьць выхаванец клюбу «Асасуны», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплёнцаў. У сэзоне 2007—2008 гадоў Нача стаў асноўным гульцом клюбу, пацьвярджаючы гэты статус і ў наступных сэзонах.

«Маляга» рэдагаваць

16 чэрвеня 2011 году перайшоў у склад «Малягі»[5]. Трансфэр ацэньваецца ў 6 млн эўра.

«Арсэнал» рэдагаваць

31 студзеня 2013 году Манрэаль далучыўся да ангельскага клюбу «Арсэнал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[6]. Сумма трэнсфэру не была афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» зь лікам 1:0[8].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

У 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Гішпаніі на чэмпіянат Эўропы 2009 году, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 году Манрэаль згуляў свой ​​першы матч за нацыянальную зборную Гішпаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілінаў у матчы супраць зборнай Македоніі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Арсэнал»:

«Рэал Сасьедад»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць