Нацыянальны футбольны стадыён (Менск)
Нацыяна́льны футбо́льны стадыён — футбольны стадыён, які плянуюць пабудаваць да канца 2023 году ў Менску, Беларусь. Ён зробіцца хатняй арэнай для зборнай Беларусі па футболе. Праектная ўмяшчальнасьць стадыёну складае 33 000 месцаў.
Нацыянальны футбольны стадыён | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Ванеева |
Год пабудовы | 2017 |
Зьмяшчальнасьць | 33 000 |
Хатняя каманда | Зборная Беларусі па футболе |
Памеры поля | 105×68 |
Каардынаты | 53°52′46″ пн. ш. 27°36′48″ у. д. / 53.87944° пн. ш. 27.61333° у. д.Каардынаты: 53°52′46″ пн. ш. 27°36′48″ у. д. / 53.87944° пн. ш. 27.61333° у. д. |
± Нацыянальны футбольны стадыён | |
Гісторыя
рэдагавацьІдэя будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёну ў Менску неаднаразова абмяркоўвалася кіраўніцтвам краіны. У 2017 годзе Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ў будаўніцтве новай спартовай арэны дапаможа Кітай. Пагадненьне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекту тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён» было падпісана 10 кастрычніка 2018 году.
Праектаваньне і будаўніцтва арэны будзе ажыцьцяўляцца па кітайскіх стандартах, нормах і тэхнічных умовах з захаваньнем патрабаваньняў (крытэрыяў) і рэкамэндацыяў ФІФА, УЭФА бязь іх адаптацыі да дзеючых нормаў і стандартаў Рэспублікі Беларусь[1]. Кітайскі бок нясе адказнасьць за пошукі, праектаваньне і будаўніцтва, прадстаўляе неабходную тэхніку, абсталяваньне, матэрыялы і забясьпечвае неабходную колькасьць пэрсаналу. У сваю чаргу беларускі бок нясе адказнасьць і бярэ на сябе выдаткі за афармленьне дакумэнтаў на дазвол карыстацца зямельным участкам, а таксама выканае неабходныя работы па падрыхтоўцы тэрыторыі і адпаведнай інфраструктуры[2].
13 жніўня 2019 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 306 "Аб рэалізацыі праекту тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён»[3]. Новы спартовы аб’ект будзе ўзьведзены на пляцоўцы каля стадыёну «Трактар». Фінансаваньне будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў ураду Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Будаўніцтва
рэдагавацьПраект
рэдагавацьПраект прадугледжвае будаўніцтва толькі футбольнай арэны на 33 000 месцаў. Агульная плошча забудовы — каля 48 тысячаў квадратных мэтраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элемэнты фасаду будуць выкананыя з вэртыкальных алюмінавых панэляў, якія створаць візуальны эфэкт формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 у падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).
На стадыёне будзе абсталявана высоўная сцэна памерамі 55×25 м для правядзеньня канцэртаў. Генэральны плян улічвае захаваньне існых зялёных насаджэньняў у комплексе выкананьня добраўпарадкаваньня, у тым ліку бегавых дарожак і вялікай вэляпаркоўкі побач з арэнай. У складзе новага спартовага аб’екту таксама будуць камэрцыйная зона, клюб спорту, трэнажэрная заля, кавярня, крамы, дзіцячы цэнтар і музэй футболу[4].
Хада будаўніцтва
рэдагавацьУ студзені 2019 году пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Футбол. Нацыянальны стадыён у Мінску пабудуюць па кітайскіх стандартах без іх адаптацыі да дзеючых нормаў Рэспублікі Беларусь, Прессбол
- ^ * У Мінску пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён з кітайскім каларытам(недаступная спасылка), Белнавіны
- ^ Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна, Права.бай
- ^ Футбол. Арнамент ёсьць, бегавых дарожак няма. У сеціве зьявіліся фота макету нацыянальнага стадыёну з новых ракурсаў, Прессбол
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|