Наташа Пірц-Мусар

5-ы прэзыдэнт Славеніі

Наташа Пірц-Мусар (па-славенску: Nataša Pirc Musar, 9 траўня 1968, Любляна) — славенская юрыстка, пісьменьніца, упаўнаважаная па інфармацыі (2005—2014), журналіст і прэзыдэнт Чырвонага Крыжа Славеніі. 5-ы прэзыдэнт Славеніі (з 23 сьнежня 2022 году). Першая жанчына-прэзыдэнт з часоў атрыманьня незалежнасьці краіны ў 1991 годзе.

Наташа Пірц-Мусар
па-славенску: Nataša Pirc Musar
з 22 сьнежня 2022
Папярэднік Борут Пагор
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 9 траўня 1968(1968-05-09) (56 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Алеш Мусар[d]
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вывучала права на юрыдычным факультэце Люблянскага ўнівэрсытэту (скончыла ў 1992 годзе)[1]. У 1997 годзе здала іспыт на адваката, а пазьней уладкавалася на тэлебачаньне Славеніі, дзе прапрацавала шэсьць гадоў журналістам і вядучай цэнтральнай праграмы навінаў[1]. Пасьля на працягу пяці гадоў была вядучай Цэнтральнай інфармацыйнай праграмы 24УР на камэрцыйным тэлеканале POP TV[1].

З красавіка 2003 году працавала ў Вярхоўным судзе Славеніі ў якасьці дырэктара Цэнтру адукацыі і інфармацыі.

У 2004—2014 гадах Наташа Пірц-Мусар займала пасаду амбудсмэна ў пытаньнях свабоды СМІ. У якасьці адваката яна займалася абаронай прыватнага жыцьця і свабоднага доступу да інфармацыі. Самай вядомай яе кліенткай была жонка Дональда Трампа Меланія.

З сакавіка 2011 году была віцэ-прэзідэнтам Аб’яднанага назіральнага органа Эўраполу, а з 2012 года і да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў камісара па інфармацыі — прэзыдэнтам гэтага органу Эўрасаюзу. Пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Упаўнаважанага па інфармацыі яна заснавала ўласную юрыдычную фірму, якая з 2016 года называецца Pirc Musar & Lamut Strle.

23 чэрвеня 2022 годзе вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Славеніі ў якасьці незалежнага кандыдата. Яе падтрымалі былыя прэзыдэнты краіны Мілан Кучан і Даніла Цюрк. Яе падтрымалі Пірацкая партыя і Моладзевая партыя — эўрапейскія зялёныя.

У першым туры выбараў 23 кастрычніка 2022 году набрала 26,87 %, заняла другое месца і выйшла ў другі тур. Перамагла ў другім туры, набраўшы 54%.