Борут Пагор (па-славенску: Borut Pahor, 2 лістапада 1963, Пастойна, СФРЮ) — славенскі палітык. Прэм’ер-міністар Славеніі з 7 лістапада 2008 па 20 верасьня 2011 году. Прэзыдэнт Славеніі з 23 сьнежня 2012 году.

Борут Пагор
па-славенску: Borut Pahor
4-ы прэзыдэнт Славеніі
22 сьнежня 2012 — дасюль
Папярэднік: Даніла Цюрк
7-ы прэм’ер-міністар Славеніі
7 лістапада 2008 — 10 лютага 2012
Папярэднік: Янэз Янша
Наступнік: Янэз Янша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лістапада 1963
Пастойна
Партыя:
Адукацыя: Люблянскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Пастойна, дзяцінства прайшло ў Нова-Горыцы. Скончыў сацыялягічны факультэт Люблянскага ўнівэрсытэту.

Старшыня Нацыянальнай асамблеі (ніжняй палаты) Дзяржаўнага сходу Славеніі ў 2000—2004. Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў 2004—2008 гадох. Лідэр сацыял-дэмакратычнай апазыцыі ў Славеніі з канца 1990-х гадоў, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла парлямэнцкія выбары ў 2008 годзе. 7 лістапада парлямэнт ухваліў яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра Славеніі. 11 лістапада прадставіў склад ураду Славеніі. У 2011 годзе яму быў вынесены вотум недаверу па выніках разгляду шэрагу законапраектаў. Ураду Пагора не ўдалося правесьці дзьве ключавыя эканамічныя рэформы.

Прэзыдэнт Славеніі

рэдагаваць
 
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзнагароджвае Пагору ордэнам Свабоды

Пагор вылучыў сваю кандыдатуру на Прэзыдэнцкія выбары 2012 году. У першым туры ён заняў першае месца, набраўшы 41,9%, а дзейны прэзыдэнт Даніла Тарка набраў 37,2%[1][2]. Па выніках другога туру выбараў, які адбыўся 2 сьнежня, Пагор атрымаў пераканаўчую перамогу, набраўшы 67,44% галасоў.[3]..

На прэзыдэнцкіх выбарах 12 лістапада 2017 году пераабраны прэзыдэнтам Славеніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць