Натальля Гінзбург
Ната́льля Гі́нзбург (па-італьянску: Natalia Ginzburg; 14 ліпеня 1916, Палерма — 6/7 кастрычніка 1991, Рым) — італьянская пісьменьніца.
Натальля Гінзбург | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 ліпеня 1916[1][2][3][…]
|
Памерла | 7 кастрычніка 1991[2][3][4][…] (75 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Джузэпэ Леві[d] |
Сужэнец | Леонэ Гінзбург[d] і Габрыэле Бальдыні[d] |
Дзеці | Карлё Гінзбург[d] і Andrea Ginzburg[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, палітык, драматург |
Жанр | раман і тэатар |
Мова | італьянская мова[6] і француская мова |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНатальля Леві нарадзілася ў Палерма ў габрэйскай сям’і, якая паходзіла з Трыесту. Яе бацька Джузэпэ Леві, унівэрсытэцкі выкладчык, і тры браты былі арыштаваныя і асуджаныя па справе антыфашызму.
Дзяцінства і маладосьць Натальля правяла ў Турыне, дзе захапілася літаратурнай дзейнасьцю. Дэбютавала ў 1933 годзе першым расказам «Дзеці» («I bambini»), апублікаваным у часопісе «Solaria». У 1938 годзе пабралася зь Леонэ Гінзбургам і ад гэтага часу новым прозьвішчам падпісвала ўсе свае творы.
У гэтыя гады ўсталявала трывалыя стасункі з прадстаўнікамі турынскага антыфашысцкага руху і ў прыватнасьці з інтэлектуаламі вакол выдавецтва «Einaudi», зь якімі яе муж, унівэрсытэцкі выкладчык расейскай літаратуры супрацоўнічаў з 1933 году. У 1940 годзе сьледам за мужам едзе ў высылку ў Абруцца, дзе засталася да 1943 году. У 1942 годзе піша і друкуецца пад псэўданімам Алесандра Тарнімпартэ. Першы раман «Вуліца, якая вядзе ў горад» («La strada che va in città») выйшаў у 1945 годзе. У лютым 1944 году пасьля сьмерці мужа ў вязьніцы Натальля вяртаецца ў Турын, дзе да канца Другой сусьветнай вайны працуе ў выдавецтве «Einaudi». У 1947 годзе выходзіць другі раман пісьменьніцы «Так было» («È stato così»), за які яна атрымала літаратурную прэмію «Tempo».
У 1950 годзе выходзіць замуж за англіста Габрыеле Бальдыні, дырэктара Інстытуту італьянскай культуры ў Лёндане. Для Натальлі пачынаецца прадуктыўны творчы пэрыяд, у якім яна арыентуецца збольшага на ўспаміны і псыхалягічны аналіз. У 1952 годзе выходзяць «Усе нашыя ўчора» («Tutti i nostri ieri»), у 1957 годзе — зборнік доўгіх расказаў і раман «Стралец» («Sagittario»), у 1961 годзе — «Галасы вечара» («Le voci della sera»). У 1962 годзе выходзіць зборнік эсэ «Маленькія годнасьці» («Le piccole virtù»), у 1963 годзе аўтарка атрымала прэмію «Strega» за «Сямейны лексікон» («Lessico famigliare»). У 1969 годзе памірае муж пісьменьніцы, і ад таго часу яна прысьвячае сябе выключна літаратуры. У 1983 годзе балятуецца ў парлямэнт у сьпісах Камуністычнай партыі Італіі.
Памерла ў Рыме ў 1991 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Natalia Ginzburg // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Natalia Ginzburg // FemBio database (ням.)
- ^ BeWeB
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Ginzburg, Natalia // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНатальля Гінзбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў