Натальля Радзіна — беларуская журналістка, рэдактар сайту «Хартыя’97».

Натальля Радзіна
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 3 траўня 1979(1979-05-03) (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы
Узнагароды
Натальля Радзіна на сустрэчы ў Беларускім Доме ў Варшаве, 25 студзеня 2012

Нарадзілася 3 траўня 1979 году[1] ў Кобрыні[2]. Бацька вайсковец. З 1996 г. пражывала ў Менску. Ад 1997 г. пачала працаваць у незалежных газэтах, у тым ліку ў газэтах «Навіны», «Народная Воля» і «Наша Свабода». У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

19 сьнежня 2010 г. Радзіна была зьбітая й арыштаваная ў ходзе разгона АМАПам дэманстрацыі апазыцыі. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.[2] 29 студзеня 2011 году Радзіна была вызваленая пад падпіску аб нявыезьдзе[3] і накіраваная ў Кобрын, па месцы рэгістрацыі.

30 сакавіка 2011 г. Радзіна выехала з Кобрына на допыт у Менск, але замест гэтага зьбегла зь Беларусі. Чатыры месяцы яна правяла ў Расеі, пасьля чаго ў жніўні 2011 г. зьехала ў Літоўскую Рэспубліку, дзе папрасіла палітычнага прытулку[4].

Узнагароджаная Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў (2011) і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).