Настасься Папова
Наста́сься Мака́раўна Папо́ва (23 студзеня 1906, хутар Мядзьведжы слабады Сватовай Лучкі, Расейская імпэрыя — 28 ліпеня 1989, мястэчка Ружаны Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — сельскагаспадарчая працаўніца, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).
Настасься Папова | |
Анастасія Попова | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1906 |
---|---|
Месца нараджэньня | хутар Мядзьведжы |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1989 (83 гады) |
Месца сьмерці | пасёлак Ружаны, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ![]() |
Прафэсія | палявод |
Месца працы | калгасы «20-годзьдзе Кастрычніка», „Запавет Ільліча“; саўгас „Дружба“ |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНастасься Папова нарадзілася 23 студзеня 1906 року на хутары Мядзьведжым (цяпер — Дачны ў рысе места Сватава Луганскай вобласьці Ўкраіны) ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні пачатковай школы №5 працавала на бацькоўскай гаспадарцы. З 1929 працавала ў калгасе «20-годзьдзе Кастрычніка», была паляводам, пасьля зьвеньнявой паляводчай брыгады.
Муж Трахім Міхайлавіч Папоў загінуў на вайне ў 1942 року[1].
Па сканчэньні вайны працягвала кіраўніцтва паляводчым зьвяном, якое стала адным з найлепшых у калгасе. У 1948 року з кожнага з 24 гектараў зьвяно Паповай атрымала па 31,3 цэнтнэра пшаніцы[2]. Да пэнсіі працавала ў родным калгасе (пазьней далучаны да калгасу „Запавет Ільліча“, а пасьля — да саўгасу „Дружба“).
Пасьля выхаду на пэнсію пераехала да сына ў пасёлак Ружаны Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР. Сканала 28 ліпеня 1989 року, пахавананая ў Ружанах[2].
Узнагароды
рэдагавацьЗагадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 19 красавіка 1949 року Настасься Папова была ўзнагароджаная званьнем Героя Сацыялістычнай Працы з уручэньнем ордэна Леніна і залатога мэдалю „Серп і Молат“[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Г. Пономаренко. Попова Анастасия Макаровна (укр.) Сайт города Сватово Праверана 19 сакавіка 2021 г.
- ^ а б в Попова Анастасия Макаровна (рас.) Герои страны Праверана 19 сакавіка 2021 г.
Літаратура
рэдагаваць- Королько Л. М. Герої Соціалістичної Праці Сватівщини. — Сватово: 2011. — 68 с.