Міжнародны стандарт ISO 216 вызначае папяровыя фарматы. Ён быў створаны ў 1975 г. з нямецкага стандарту DIN 476 і адрозьніваецца ад яго толькі большымі дапушчальнымі хібнасьцямі.

Сэрыя фарматаў паперы ISO A

Стандарт быў прыняты амаль усімі краінамі, за выключэньнем ЗША і Канады.

Сэрыя фарматаў A

рэдагаваць

Стандарт засноўваецца на мэтрычнай сыстэме мер. Базавы ліст паперы (А0) мае плошчу ў 1 м² і суадносіны бакоў  . Усе іншыя памеры атрымліваюцца разразаньнем уздоўж кароткага боку на дзьве роўныя часткі.

  • ISO A0 841 x 1189 мм
  • ISO A1 594 x 841 мм
  • ISO A2 420 x 594 мм
  • ISO A3 297 x 420 мм
  • ISO A4 210 x 297 мм
  • ISO A5 148 x 210 мм
  • ISO A6 105 x 148 мм
  • ISO A7 74 x 105 мм

Сэрыя фарматаў B

рэдагаваць

Лісты фармату B маюць такія жа суадносіны бакоў, як сэрыя A. ISO B0 мае шырыню ў 1 м

  • ISO B0 1000 x 1414 мм
  • ISO B1 707 x 1000 мм
  • ISO B2 500 x 707 мм
  • ISO B3 353 x 500 мм
  • ISO B4 250 x 353 мм
  • ISO B5 176 x 250 мм
  • ISO B6 125 x 176 мм
  • ISO B7 88 x 125 мм

Сэрыя фарматаў C

рэдагаваць

Сэрыя фарматаў C прызначаная для канвэртаў для лістоў сэрыі A.

  • ISO C2 648 x 458 мм
  • ISO C3 458 x 324 мм
  • ISO C4 324 x 229 мм
  • ISO C5 229 x 162 мм
  • ISO C6 162 x 114 мм


Дапушчальныя хібнасьці

рэдагаваць
Даўжыня            Хібнасьць
*< 150 мм        ±1,5 мм
*150 - 600 мм    ±2 мм
*> 600 мм        ±3 мм

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  ISO 216сховішча мультымэдыйных матэрыялаў