Наóмі Мíтчысан (па-шкоцку і па-ангельску: Naomi Mitchison, пры нараджэньні Халдэн; 1 лістапада 1897, Эдынбург — 11 студзеня 1999, Карадэйл, Шкоцыя, Злучанае Каралеўства) — шкоцкая пісьменьніца, паэтка.

Наомі Мітчысан
Naomi Mitchison
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Наомі Мэры Маргарэт Халдэн, Naomi Mary Margaret Haldane
Нарадзілася 1 лістапада 1897
Эдынбург, Шкоцыя
Памерла 11 студзеня 1999
Карадэйл
Пахаваная Карадэйл, Шкоцыя
Бацькі Джон Скот Холдэйн[d][1][2]
Louisa Kathleen Trotter[d][1][2]
Сужэнец Dick Mitchison, Baron Mitchison[d][2]
Дзеці Murdoch Mitchison[d][1][2], Sonja Lois Mitchison[d][1], Valentine Harriet Isobel Dione Mitchison[d][1][2], Дэніс Мітчысан[d][1][2], Эўрыян Мітчысан[d][1], Hon. [Nicholas] Avrion Mitchison[d][2] і Geoffrey Mitchison[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, паэтка, драматургіня, фантастка
Гады творчасьці 1923-1999
Жанр Навуковая фантастыка, фэнтэзі, гістарычны раман
Мова Ангельская
Дэбют 1923
Значныя творы The Corn King and the Spring Queen (1931), We Have Been Warned (1935),Memoirs of a Spacewoman (1962)
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Наомі Мэры Маргарэт Халдэн нарадзілася ў Эдынбургу, дачка і малодшае дзіця фізыёлага Джона Скота Халдэна і Луізы Кэтлін Тротэр. Бацькі Наомі паходзілі з розных палітычных слаёў: ейны бацька быў лібэралам, а маці з кансэрватыўнай, праімпэрскай сям'і[3].

Наомі пайшла ўсьлед за сваім братам у Оксфардзкую падрыхтоўчую школу (пазьней Dragon School) у 1904—1911 гадах, як адзіная дзяўчынка там. З 1911 г. выхавалася дома ў гувэрнанткі. У 1914 годзе яна атрымала права паступаць у Оксфардзкі ўнівэрсытэт, каледж сьв. Ганны. Аднак перад заканчэньнем курсаў яна вырашыла стаць мэдсястрой, бо пачалася Першая сусьветная вайна. Пасьля курсу па аказаньні першай дапамогі і догляду на даму ў 1915 годзе яна далучылася да добраахвотнага атраду дапамогі ў шпіталі сьвятога Томаса ў Лёндане. Ейная служба была значна абмежаваная пасьля таго, як яна падхапіла шкарлятыну[4].

У 1916 годзе выйшла замуж за лорда Рычарда Мітчысана. У іх было пяцёра дзяцей: Дэніс (1919–2018), Мёрдак (1922–2011), Лоіс, Эўрыён (1928) і Валянцін[5].

Муж памёр раней за яе ў 1970 годзе, але Наомі заставалася актыўнай пісьменніцай нават у свае дзевяноста год. Яна стала камандоркай Брытанскай імпэрыі ў 1985 годзе. У сталым узросце яна адчувала трывогу і дэпрэсію з нагоды будучыні, асабліва злоўжываньня навуковымі распрацоўкамі, такімі як атамная зброя. Яна заявіла, што перажыць дзьве сусьветныя вайны за жыцьцё - гэта занадта. Зь іншага боку, яна ніколі не вычэрпвала эксцэнтрычнасьці Халдэнаў і аднойчы адзначыла ў сваёй біяграфіі ў «Хто ёсьць хто», што ейным хобі было «спальваньне сьмецьця»[6].

За спачувальнае стаўленьне да Савецкага саюза Наомі Мітчысан занесьлі ў так званы «сьпіс Оруэла»[7].

Калі ў яе 90-ы дзень народзінаў спыталі, чаго яна шкадуе ў жыцці, яна адказала: «Усіх мужчынаў, зь якімі ніколі не пераспала. Уявіце сабе!»[8].

Яна памерла ў Карадэйле 11 студзеня 1999 году ва ўзросьце 101 год[9].

Творчасьць

рэдагаваць

За жыцьцё, якое ахапіла дваццатае стагодзьдзе, Наомі Мітчысан апублікавала больш за дзевяноста кнігаў - раманы, п'есы, апавяданьні, паэзію, эсэ, дзіцячую літаратуру, фантастыку, падарожныя нататкі, гістарычныя і аўтабіяграфічныя творы[10].

Будучы актыўнай фэміністкай і сацыялісткай, ейныя творы заўсёды былі палітычна ангажаваныя, але яна зразумела, што мусіла прасоўваць свае самыя радыкальныя ідэалы пад прыкрыцьцём гістарычнай ці, пазьней, навуковай фантастыкі. Ейныя шчырыя ўспаміны і дзёньнік, які яна вяла падчас Другой сусьветнай вайны, зьяўляюцца важнымі гістарычнымі і грамадзкімі дакумэнтамі[11].

Першы раман Наомі Мітчысан «Пераможаныя», які апавядае пра супрацьстаяньне кельтаў і рымлянаў у першым стагодзьдзі да нашай эры, выйшаў у 1923 годзе[12].

Ейны раман «The Corn King and the Spring Queen» (1931) многія лічаць лепшым гістарычным раманам ХХ стагодзьдзя[13].

Наомі Мітчысан была фэміністкай, да якой прыслухоўваліся. Яна актыўна змагалася ў сфэры кантролю над нараджальнасьцю, патрабавала права на аборт[14].

«Нас папярэдзілі» (1935) зьяўляецца найбольш спрэчным зь ейных твораў з-за сцэнаў сэксуальнага характару. Кніга была адхіленая буйнымі выдаўцамі, а затым падвергнутая цэнзуры[15].

На многія мовы быў перакладзены ейная слынная фантастычная аповесьць «Memoirs of a Spacewoman» (Успаміны касманаўткі, 1962)[16].

Аўтабіяграфіі

рэдагаваць

• Small Talk: Memoirs of an Edwardian Childhood (1973; reprinted, with an introductory essay by Ali Smith, Kennedy & Boyd, 2009)

• All Change Here: Girlhood and Marriage (1975) [Small Talk and All Change Here were republished as a single volume As It Was: An Autobiography 1897–1918 in 1975]

• You May Well Ask: A Memoir 1920-1940. London: Fontana Paperbacks. 1986 [1979]. ISBN 978-0-00654-193-6. Mucking Around (1981)

• Among You Taking Notes. The Wartime Diary of Naomi Mitchison (1986) (Autobiographical sketches from Mitchison's diaries during the Second World War, written for "Mass Observation", selected and edited by Dorothy Sheridan)

Раманы, аповесьці

рэдагаваць

• The Conquered (1923; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2009)

• Cloud Cuckoo Land (1925; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2011)

• The Hostages (1930)

• The Corn King and the Spring Queen (1931)

• Boys and Girls and Gods (1931)

• The Price of Freedom (1931)

• Powers of Light (1932)

• The Delicate Fire (1933; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2012)

• Beyond this Limit (1935; 'Pictures by Wyndham Lewis and Words by Naomi Mitchison')

• We Have Been Warned (1935; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2012)

• The Blood of the Martyrs (1939; reprinted in 1989)

• The Bull Calves (1947; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2013)

•The Big House (1950; reprinted, with an introduction by Moira Burgess, Kennedy & Boyd, 2010)

• Travel Light (Faber and Faber, 1952; Virago Press, 1985; Penguin Books, 1987; Small Beer Press, 2005; reprinted in the UK with The Varangs' Saga, and an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2009)

• Graeme and the Dragon (1954)

• The Land the Ravens Found (1955)

• To the Chapel Perilous (1955)

• Little Boxes (1956)

• Behold Your King (1957; reprinted, with an introduction by Moira Burgess, Kennedy & Boyd, 2009)

• Judy and Lakshmi (London: Collins, 1959)

• The Young Alexander the Great (1960)

• The Rib of the Green Umbrella (London: Collins, 1960; illustrated by Edward Ardizzone)

• Memoirs of a Spacewoman (1962; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2011)

• The Fairy who Couldn't Tell a Lie (1963)

• Ketse and the Chief (1965)

• When We Become Men (1965; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2009)

• Friends and Enemies (1966)

• Big Surprise (1967)

• Family at Ditlabeng (1969)

• Don't Look Back (1969)

• The Far Harbour (1969)

• Sun and Moon (1970)

• Cleopatra's People (1972; reprinted, with an introduction by Isobel Murray, Kennedy & Boyd, 2010)

• Sunrise Tomorrow: A Story of Botswana (1973)

• Danish Teapot (1973)

• Solution Three (1975; reprinted with an afterword by Susan Squier, Feminist Press, 1995)

• Snake! (1976)

• Two Magicians (with Dick Mitchison, 1979)

• The Vegetable War (1980)

• Not by Bread Alone (1983)

• Early in Orcadia (1987)

• Images of Africa (1987)

• As It Was (1988)

• The Oath-takers (1991)

• Sea-green Ribbons (1991)

• The Dark Twin (with Marion Campbell, 1998)

• Nix-Nought-Nothing: Four Plays for Children (illustrated by Winifred Bromhall, 1928)

• The Price of Freedom. A play in three acts (with Lewis Gielgud Mitchison, 1931)

• An End and a Beginning (1937)

  1. ^ а б в г д е ё Lundy D. R. Naomi May Margaret Haldane // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б в г д е ё ж Kindred Britain
  3. ^ Benton, Jill (1992). Naomi Mitchison: A Biography. London: Pandora. p. 192.
  4. ^ Addison, Rosemary (2007). "Naomi Mitchison". In Finkelstein, David; McCleery, Alistair (eds.). Edinburgh History of the Book in Scotland. Vol. 4: Professionalism and Diversity 1880-2000. Edinburgh University Press.
  5. ^ Benton, Jill (1990). Naomi Mitchison: A Century of Experiment in Life and Letters. London: Pandora.
  6. ^ Calder, Jenni (1997). The Nine Lives of Naomi Mitchison. London: Virago.
  7. ^ Caldecott, Léonie (1984). Women of Our Century. London: British Broadcasting Corporation.
  8. ^ Harrison, Sophie (17 January 1999). "Monitor: The late Naomi Mitchison – as remembered by the world's newspapers". The Independent, https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/monitor-the-late-naomi-mitchison-as-remembered-by-the-world-s-newspapers-1074531.html
  9. ^ Tinning, William (12 January 1999). "Author Naomi Mitchison dies aged 101". Herald Scotland, https://www.heraldscotland.com/news/12009526.author-naomi-mitchison-dies-aged-101/
  10. ^ Smith, Donald (1983), You May Well Ask: Nine Decades of Mitchison, Hearn, Sheila G. (ed.), Cencrastus No. 13, Summer 1983, pp. 14–17.
  11. ^ Leckey, Susan (2013). "Naomi Mitchison". In Hartley, Cathy (ed.). A Historical Dictionary of British Women. Routledge.
  12. ^ Maslen, Elizabeth (8 January 2015). "Mitchison [née Haldane], Naomi Mary Margaret". Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press. doi:10.1093/ref:odnb/50052.
  13. ^ Meschia, Karen (2010). "Naomi the Poet and Nella the Housewife: Finding a Space to Write from: The Wartime Diaries of Naomi Mitchison and Nella Last". Miranda.
  14. ^ Leckey, Susan (2013). "Naomi Mitchison". In Hartley, Cathy (ed.). A Historical Dictionary of British Women. Routledge.
  15. ^ Sadler, Geoffrey (1994). "Mitchison, Naomi". In Vasudevan, Aruna; Henderson, Lesley (eds.). Twentieth-century Romance and Historical Writers. London: St. James Press.
  16. ^ "Naomi Mitchison". Science Fiction and Fantasy Writers in the Great War. 14 April 2014.