Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі

Каардынаты: 53°55′51″ пн. ш. 27°31′26″ у. д. / 53.93083° пн. ш. 27.52389° у. д. / 53.93083; 27.52389

Кале́гія эканамі́чных спра́ваў Вярхо́ўнага суду́ Белару́сі — калегія Вярхоўнага суду Беларусі ў галіне вырашэньня гаспадарчых спрэчак, заснаваная ў 1991 годзе ў якасьці Найвышэйшага гаспадарчага суду Беларусі.

Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі
Абрэвіятура КЭС ВС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Арлоўская вул., д. 76[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 18 судзьдзяў (2021 год)[2]
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Юры Кобец
Асноўныя асобы Вольга Сінкевіч, Сьцяпан Турмовіч
Матчына кампанія Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Бюджэт 14 807 млн рублёў[3] (2010 год; 4946 тыс. $[4])
Колькасьць супрацоўнікаў 113[5] (2011)
Сайт court.gov.by/be
Колішняя назва Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь (да 1 студзеня 2014 г.)

Гісторыя

рэдагаваць

Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь меў 1 галоўную ўправу, 3 управы й 1 аддзел ды дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) касацыйнай калегіі, 4) калегіі першай інстанцыі, 5) калегіі па банкруцтву, 6) калегіі па падатковых спрэчках. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаліся прэзыдэнтам. З 1 кастрычніка 2001 году пасаду старшыні суда займае Віктар Камянкоў[6]. Месьціўся ў Менску па вуліцы Валадарскага, д. 8.

29 лістапада 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога 1 студзеня 2014 году Навыйшэшы гаспадарчы суд Беларусі пераўтварылі ў Калегію эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі[7].

Старшыні

рэдагаваць

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле закону Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі меў паўнамоцтвы на:

  • разгляд справаў па першай інстанцыі, у парадку нагляду й касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • нагляд за выкананьнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленуму ВГС;
  • дапамогу судзьдзям гаспадарчых судоў ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову зьмены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб дзейнасьці гаспадарчых судоў ды праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
  • вядзеньне падлікаў у гаспадарчых судах;
  • забесьпячэньне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна зь Міністэрствам юстыцыі;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[8].
  1. ^ Кантакты // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ Склад Калегіі эканамічных справаў // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 453 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (8 кастрычніка 2008). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  6. ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2001 г. № 562 Дакумэнты. Зьвязда (2 кастрычніка 2001). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  7. ^ Вольга Мядзьведзева. У Савеце Рэспублікі ўхвалілі аб'яднаньне судоў // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 16 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць