Нажла Будэн

туніская навукоўца, палітычная дзяячка

Нажла́ Будэ́н (па-арабску: نجلاء بودن‎, па-француску: Najla Bouden; нар. 29 чэрвеня 1958, Кайруан, Туніс) ― туніская прафэсарка геалёгіі, інжынэрка, палітычная дзяячка, прэм’ер-міністарка Тунісу. Першая жанчына на прэм’ер-міністарскай пасадзе краіны і наагул у арабскім сьвеце[2].

Нажла Будэн
نجلاء بودن
Прэм’ер-міністарка
З 11 кастрычніка 2021 — цяперашні час
Папярэднік: Хішам Машышы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 29 чэрвеня 1958 (66 гадоў)
Кайруан, Туніс
Партыя: незалежная прадстаўніца
Адукацыя: вышэйшая (інжынэрка, геалягіня)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нажла Будэн нарадзілася 29 чэрвеня 1958 году ў Кайруане[3].

Інжынэрка па адукацыі. У 1983 годзе скончыла Вышэйшую інжынэрную школу ў Францыі (Парыж)[4]. Мае доктарскую ступень па геалёгіі, дысэртацыю абараніла ў Горнай школе Парыжу (École nationale supérieure des mines de Paris)[5].

Зьяўляецца прафэсаркай у Нацыянальнай інжынэрнай школе ў Тунісе, спэцыялізуецца ў геалёгіі[6].

У 2011 годзе прызначаная генэральнай дырэктаркай па якасьці ў Міністэрства вышэйшай адукацыі і навуковых дасьледаваньняў, потым у 2015 годзе займала пасаду кіраўніцы праекту ў кабінэце міністра Сьлім Шура. З 2016 году працавала ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі, займалася рэфармаваньнем вышэйшай адукацыі краіны.[7]

29 верасьня 2021 году прэзыдэнт Каіс Саід прапанаваў Нажле Будэн сфармаваць новы ўрад краіны. 11 кастрычніка яна прыняла прысягу з чальцамі свайго ўраду перад прэзыдэнтам Рэспублікі[8]. Такім парадкам, Нажла Будэн стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра ў Тунісе, а таксама ва ўсім арабскім сьвеце[9].

Публікацыі

рэдагаваць
  • Contribution à l’étude de la fragmentation des massifs rocheux à l’explosif, 1987, thèse de doctorat conduite au sein de l'École nationale supérieure des mines de Paris.
  • Mounir Bouassida, Nejla Bouden-Romdhane et Essaieb Hamdi, Innovative geotechnical engineering: Proceedings of the International conference on geotechnical engineering, Sfax, Nouha editions, 2008, 562 p.
  1. ^ Najla Bouden // (нявызначаны загаловак)
  2. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, У туніскай палітыкі — жаночае аблічча, Новы Час, 12-10-2021, https://novychas.by/zamezza/u-tuniskaj-palityki-zanoczae-abliczcza
  3. ^ «En Tunisie, Najla Bouden nommée première ministre», Le Monde, 29 septembre 2021, https://www.lemonde.fr/afrique/article/2021/09/29/tunisie-najla-bouden-nommee-premiere-ministre_6096460_3212.html
  4. ^ "BOUDEN Nejla — N°IESF 278803 ", le répertoire d’Ingénieurs et scientifiques de France, https://repertoire.iesf.fr/#profile/a7f70f6e9e61f88d842595b6a5d061bb
  5. ^ Nejla Bouden-Romdhane, «Contribution à l'étude de la fragmentation des massifs rocheux à l’explosif», (thèse), sur le moteur de recherche des thèses de doctorat françaises, 1987, http://www.theses.fr/1987ENMP0026
  6. ^ «Tunisie: Najla Bouden devient Première ministre, une nomination historique», France Info, 30 septembre 2021, https://www.francetvinfo.fr/monde/afrique/tunisie/crise-en-tunisie/tunisie-najla-bouden-devient-premiere-ministre-une-nomination-historique_4789975.html
  7. ^ «En Tunisie, Najla Bouden première femme chargée de former un gouvernement», HuffPost, 29 septembre 2021, https://www.huffingtonpost.fr/entry/en-tunisie-najla-bouden-premiere-femme-chargee-de-former-un-gouvernement_fr_615444cae4b0487c8558c633
  8. ^ «Les membres du gouvernement prêtent serment», Mosaïque FM, 11 octobre 2021, https://www.mosaiquefm.net/fr/actualite-national-tunisie/971267/les-membres-du-gouvernement-pretent-serment
  9. ^ «Tunisie: qui est Najla Bouden, la première femme à la tête d’un gouvernement?», L’Express, 29 septembre 2021, https://www.lexpress.fr/actualite/monde/afrique/tunisie-qui-est-najla-bouden-la-premiere-femme-a-la-tete-d-un-gouvernement_2159461.html