Надзея Іванова
Надзея Іванова (4 студзеня 1952, Глыбокае, Віцебская вобласьць, Беларусь – 25 лістапада 2020, Менск, Беларусь) – адна зь першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей.
Надзея Іванова | |
Род дзейнасьці | Грамадзкая актывістка |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1952 |
Месца нараджэньня | Глыбокае, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Дата сьмерці | 25 лістапада 2020 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | Лёнданскія могілкі Сьвятога Панкрата |
Грамадзянства | Беларусь |
Вядомы як | Адна зь першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей |
Дзеці | Ігар Іваноў |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў Глыбокім, жыла ў Расонах і Сьветлагорску, дзе працавала прадзільніцай і эканамісткай. У 1980-х гадох пераехала ў Менск і працавала трамвайніцай. У 1989 годзе была кіроўцай трамвая, які ўдзельнічаў у адной зь першых у БССР рэклямных кампаній беларускага брэнду - газэты «Чырвоная зьмена». Ганарылася, што была адзінай трамвайніцай, хто камунікавала з пасажырамі па-беларуску.[1] Расповяды пра гэты працоўны пэрыяд ляглі ў аснову апавяданьня Ў. Гарбацкага "Трамвайніца".[2]
Пасьля камінг-аўту(be) сына зацікавілася ЛГБТК-актывізмам, далучылася да бацькоўскага клюбу "Community Centre" ў Менску.
У лістападзе 2020 году памерла ад анкалягічнай хваробы.[3]
Дзейнасьць
рэдагавацьНадзея Іванова актыўна ўдзельнічала ў нешматлікай тады супольнасьці бацькоў ЛГБТК-людзей. Публічна выступала і заклікала бацькоў не адварочвацца ад сваіх дзяцей, якія ідэнтыфікуюць сябе ЛГБТК. Удзельнічала ў працы бацькоўскага клюбу Community Centre для псыхалягічнай дапамогі і кансультаваньня бацькоў[4]. Прадстаўляла беларускую супольнасьць бацькоў на міжнародных сустрэчах у Кіеве і Львове, удзельнічала ў публічных акцыях у падтрымку правоў геяў і лесьбіянак у рэгіёне. Прымала ўдзел ў гей-прайдах у Менску, Кіеве і Лёндане.[2][5] Прыняла ўдзел у праекце #stophateby для актывізацыі бацькоў і блізкіх ЛГБТК+ людей у падтрымку сваіх дзяцей і супраціву мове варожасьці да ЛГБТК+.[6]
Адкрыты ліст да арцыбіскупа Кандрусевіча
рэдагавацьУвосень 2019 году напісала адкрыты ліст арцыбіскупу Кандрусевічу, які ўзначаліў кампанію па зборы подпісаў да звароту ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Яна зьвяртала ўвагу арцыбіскупа на адсутнасьць пастырскай апекі ЛГБТК людзей у Беларусі і заклікала спыніць сьвятароў і касьцёльныя структуры ад удзелу ў крыміналізацыі жыцьця такіх людзей, як ейны сын.[7][8] Ліст падпісалі 314 чалавек.[9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ С. Трусевіч Трамвай Надзея // Чырвоная змена. — 1989. — В. 156-157 (13137) 12 жніўня. — С. 1.
- ^ а б Уладзіслаў Гарбацкі (27-11-2020) Маці геяў. Новы час.
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі (27-11-2020) Маці геяў. Новы час.
- ^ Community Centre для ЛГБТ+ и их близких
- ^ Ганна Соўсь (17 люты 2020) «55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне» Радыё Свабода
- ^ История вторая. Надежда. #stophateby на YouTube
- ^ Нечаканы паварот: да мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася маці хлопца з ЛГБТ katolik.life
- ^ Надзея Іванова (17.10.2020) [Фэйсбук запіс ад 17 Кастрычнік 2019 г.]
- ^ Nieszczarda (16 красавіка 2020) Ліст мамы да Кандрусевіча LiveJournal