Помнік абарончай архітэктуры
Наваградзкая вежа
Руіны Шчытоўкі
Руіны Шчытоўкі
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°36′05.7″ пн. ш. 25°49′41.1″ у. д. / 53.601583° пн. ш. 25.828083° у. д. / 53.601583; 25.828083Каардынаты: 53°36′05.7″ пн. ш. 25°49′41.1″ у. д. / 53.601583° пн. ш. 25.828083° у. д. / 53.601583; 25.828083
Статус Ахоўная зона
Наваградзкая вежа на мапе Беларусі
Наваградзкая вежа
Наваградзкая вежа
Наваградзкая вежа

Наваградзкая вежа, пазьней Шчытовая вежа, Шчытоўка — унікальны помнік архітэктуры XIII—XIV стагодзьдзяў у Наваградку, частка Наваградзкага замка. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавай гары. Захаваліся руіны. Твор раманскай і гатычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы таксама існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Камянцы і Тураве, аднак цалкам захавалася толькі Камянецкая.

Гісторыя рэдагаваць

У сярэдзіне XІІІ ст. сярод драўляных зрубаў-гародняў Наваградзкага замка збудавалі мураваную вежу. Гэтая вежа адыграла ключавую ролю пры абароне места, калі ў другой палове XIII — XIV стагодзьдзях галіцка-валынскія, татарскія і крыжацкімі войскі спрабавалі захапіць замак.

У адной з крыжацкіх аблогаў (відаць, у 1394 годзе[1]) вежа атрымала моцныя пашкоджаньні. У канцы XІV ст. яе адбудавалі з цэглы.

Архітэктура рэдагаваць

Амаль квадратная ў пляне (12×12 м) ідзе ўглыб на 7,5 м. Яе падмурак мае вышыню 3,5 м, ляжыць на падушцы з рашчыны і жвіру і заканчваецца цокалем вышынёй 0,3 м. Захаваныя сьцены з добра апрацаваных камянёў, прасьветы паміж імі закладаюцца дробна паколатымі камянямі і абломкамі цэглы-пальчаткі, прамазанай вапнавай рашчынай. Ад пачатку стаяла ў паўночнай частцы замка, замыкаючы колца зямлянога вала і некалькі выступаючы ўперад[2].

Адбудаваная вежа 5-ярусная атрымала меншыя памеры (11,4×11,4 м), вышыня яе сьценаў каля 25 м.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 361.
  2. ^ Гурэвіч Ф. Летапісны Новгородок (старажытнарускі Наваградак). — Санкт-Пецярбург — Наваградак, 2003. С. 68.

Літаратура рэдагаваць