Навукова-выдавецкі праваслаўны інстытут

(Перанакіравана з «НВПІ»)

Таварыства «Навукова-выдавецкі праваслаўны інстытут»[a][1] — расходная установа, якая была заснаваная Варшаўскай мітраполіяй. Установа дзейнічала з 1938 па 1939 гады. Сядзібу установа мела ў Горадні. НВПІ меў падтрымку з боку ўраду Польшчы. Галоўная задача ўстановы — распаўсюджваньне сярод насельніцтва Польшчы думкі пра тое, што праваслаўная вера зьяўляецца «польскай верай».

Навукова-выдавецкі праваслаўны інстытут
Даведка
Дата ўтварэньня1938
Дата спыненьня існаваньня1939
МесцазнаходжаньнеСьцяг ПольшчыПольшча, Горадня
Службовыя мовыпольская
УправаПАПЦ

Задачы ўстановы

рэдагаваць

Установа дзейнічала праз навуковую і выдавецкую дзейнасьць. У сваім статуце НВПІ мела наступныя задачы:

  • праваслаўе ісьцінных поглядаў праваслаўнае веры сярод палякаў;
  • канонаў праваслаўнае веры;
  • гісторыі цэрквы;
  • асабліва зьвяртаць увагу на праваслаўе ў Польшчы й яе тагачасны стан[2].

Аддзелы ўстановы

рэдагаваць

Установа мела ўнутраны падзел на наступныя аддзелы:

  • багаслоўскі;
  • гістарычны;
  • бібліятэчна-архіўны;
  • праваслаўнай энцыкляпэдыі;
  • царкоўнага мастацтва;
  • слоўнікавы.

Дзейнасьць установы

рэдагаваць

Установа дзейнічала ў асноўным у галіне навуковае дзейнасьці, бо выдавецтва было зьвязанае з грашовымі расходамі. Супрацоўнікі ўстановы зьбіралі веды аб праваслаўі для іх выданьня ў выглядзе даведніка. Ён павінен быў мець назву «Праваслаўная энцыкляпэдыя». Яе ўстанова так і ніколі ня выдала ў сьвет. Былі і іншымі спосабы дзейнасьці ўстановы:

  • напісаньне навуковых работ для ВНУ;
  • напісаньне навуковых работ для іх далейшага распаўсюджаньня сярод паспалітых людзей;
  • правядзеньне вулічных мерапрыемстваў для праслаўленьня цэрквы;
  • чытаньне казаньняў у памяшканьнях, якія былі ва ўласнасьці цэрквы.

Установа рыхтавала для выданьняў на польскае мове малітоўнікаў, месяцасловаў, казаньняў для сьвяшчэньнікаў, кнігі для дзяцей, абразы[3]. У студзені 1939 году ўстанова пачала выпускаць часопіс «Праваслаўны агляд». Ён выходзіў штомесяц.

Заканчэньне дзейнасьці

рэдагаваць

Дзейнасьць установы была спыненая пасьля прыходу бальшавікоў у верасьні 1939 году. Усе труднікі ўстановы былі асуджаныя НКУС СССР, а пасьля 1945 году ад’ехалі ў ПНР. Усе навуковыя работы ўстановы зараз знаходзяцца ў ДУ «Музэй гісторыі й рэлігіі» і ў КДБ у Горадні.

Вынікі дзейнасьці

рэдагаваць

У выніку работы ўстановы ствараліся навуковыя работы, якія абгрунтоўвалі існаваньне словазлучэньня «праваслаўныя палякі»; старажытнасьць польскага праваслаўя, якое мае больш даўнюю гісторыю, чым польскія каталікі. Па думцы работнікаў установы праваслаўе ў Польшчы пачалося з дзейнасьці Кірылы й Мэтодыя. У часы Літвы і Рэчы Паспалітае Польшча была самым буйным асяродзьдзем праваслаўя ў сьвеці. Каб падлашчыцца ўраду тагачаснае Польшчы панскія роды Літвы Сангушкі і Хадкевічы называліся польскімі праваслаўнымі родамі. Да праваслаўя прывязвалі малітоўнікі на польскае мове выдадзеныя па загадзе Я. Сямашкі ў сярэдзіне XIX ст.

Праціўнікі ўстановы

рэдагаваць

Ярымі праціўнікамі ўстановы сталі бальшавікі. Трохі пярэчыў навуковым дасьледаваньням каталіцкі касьцёл.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Установа створаная была для апалячваньня й для захаваньня праваслаўя на Заходняй Беларусі
  1. ^ Научно-издательский православный институт (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Статут Таварыства «Праваслаўны навукова-выдавецкі інстытут» Горадня, 1938 г., с. 2.
  3. ^ ДАГВ. Ф. 92, воп. 1, спр. 1, стар. 29, 31.