Мішкіна (Мішкінскі раён, Башкартастан)

вёска ў Расеі (Мішкінскі раён)

Мі́шкіна (па-расейску: Мишкино; па-башкірску: Мишкә; па-луговамарыйску: Мишкан) — вёска ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Мішкінскага раёну Башкартастану. Месьціцца за 131 км да Ўфы на беразе ракі Вялікі Іняк. Насельніцтва вёскі складае 6 021 чалавек паводле стану на 2010 год. Большасьць насельніцтва складаюць марыйцы (71,5%), значную частку таксама фармуюць татары (16%), расейцы (7,1%) і башкіры (4,9%). У 2019 годзе вёска была абраная культурнай сталіцай фіна-вугорскага сьвету 2020 году[2]. 6 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё. На мерапрыемстве прысутнічалі госьці зь іншых раёнаў Башкартастана і рэгіёнаў Расеі, а таксама прадстаўнікі зь Фінляндыі, Эстоніі і Вугоршчыны[3].

Мішкіна
рас. Мишкино
Дата заснаваньня: 1930
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Башкартастан
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 34749
Паштовы індэкс: 452340
Нумарны знак: 02, 102
Геаграфічныя каардынаты: 55°32′3″ пн. ш. 55°57′48″ у. д. / 55.53417° пн. ш. 55.96333° у. д. / 55.53417; 55.96333Каардынаты: 55°32′3″ пн. ш. 55°57′48″ у. д. / 55.53417° пн. ш. 55.96333° у. д. / 55.53417; 55.96333
Мішкіна на мапе Расеі
Мішкіна
Мішкіна
Мішкіна

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць