Паўстаньне Ракацы
Паўста́ньне Ра́кацы, Нацыяна́льна-вызво́льная вайна́ вуго́рскага наро́ду — паўстаньне ў Вугоршчыне на чале зь сяміградзкім князем Фэрэнцам II Ракацы, якое адбывалася ў 1703—1711 роках падчас змаганьня вугорцаў з дамінаваньнем Габсбургаў. У вугорскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстаньне куруцаў.
Паўстаньне Ракацы | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сустрэча Фэрэнца II Ракацы з Томашам Эсэм | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Каралеўства Вугоршчына | Габсбургі | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Фэрэнц II Ракацы | Леапольд I Габсбург | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
~70 000 | ~60 000 | ||||||||
Хада паўстаньня
рэдагавацьУ чэрвені 1703 Фэрэнц II Ракацы вярнуўся ў Вугоршчыну з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбурскае паўстаньне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Вугоршчыны і Сяміградзьдзя. На той час сілы Ракацы налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 року сойм(hu) абвясьціў незалежнасьць Вугоршчыны. У тым самым року аўстрыйцы сьцягнулі на вугорскі фронт значныя сілы ў колькасьці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.
3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой вугорцы панесьлі паразу, а ў кастрычніку страцілі цьвердзі Сольнак і Шарошпатак. Паўстаньне было здушанае, войска распусьцілася, а Ракацы 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.