Міхаіл Якімовіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якімовіч.
Міхаі́л Іва́навіч Якімо́віч (нар. 13 студзеня 1967 году[2], Слуцак, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, алімпійскі чэмпіён 1992 року ў складзе Аб’яднанай каманды СНД, чэмпіён сьвету 1990 року ў складзе зборнай СССР.
Міхаіл Якімовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 студзеня 1967 (57 гадоў) Слуцак, БССР | |
Рост | 187 см | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | левы паўсярэдні | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
1984—1992 1992—1999 1999—2004 |
СКА Менск Тэка Кантабрыя Портлянд Сан Антоніё |
|
Зборныя | ||
1987—1991 1992 1992—1995 |
СССР Аб’яднаная зборная Беларусь |
117 (?) 7 (29) 41 (231)[1] |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Барсэлёна-1992 | Аб’яднаная зборная |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Срэбра | Чэхаславаччына-1990 | Зборная СССР |
Кар’ера
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут фізычнай культуры[3].
За савецкім часам Міхаіл Якімовіч выступаў за менскі СКА. З 1992 гуляў у Гішпаніі за клюбы «Тэка Кантабрыя» і «Портлянд» Сан Антоніё. З усімі трыма клюбамі ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, што акрамя яго дагэтуль паўтарылі яшчэ толькі два гульцы: Матэа Гаральда ды Хасэ Хавіер Амбрадас (абодва — Гішпанія).
На Чэмпіянаце сьвету 1990 року ў Чэхаславаччыне Міхаіл Якімовіч стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе зборнай СССР, а праз два гады стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе Аб’яднанай зборнай. Пасьля развалу СССР выступаў за беларускую зборную, зь якой мэдалёў не здабываў, аднак вызначаўся ў пэрсанальных катэгорыях, стаўшыся трэцім бамбардырам на Чэмпіянаце сьвету 1995 року[4].
Узнагароды
рэдагаваць- Алімпійскі чэмпіён-1992
- Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету-1990
- Уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў-1987, 1989, 1990 (СКА Менск), 1994 («Тэка Кантабрыя»), 2001 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Кубка кубкаў эўрапейскіх краінаў-1988 (СКА Менск), 1998 («Тэка Кантабрыя»), 2000, 2004 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Супэркубка Эўропы-1989 (СКА Менск), 2000 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Кубка ЭГФ-1993
- Двухразовы чэмпіён СССР (1988, 1989), срэбны (1987, 1990, 1992) і бронзавы (1991) прызэр
- Двухразовы чэмпіён Гішпаніі (1993, 1994) у складзе каманды «Тэка Кантабрыя», срэбны (1999) і бронзавы (1995) прызэр у складзе «Портлянд» Сан Антоніё
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (1993—1995, 2002, 2003) у складзе каманды «Тэка Кантабрыя»
- Заслужаны майстар спорту СССР (1992)
- Ганаровы грамадзянін Слуцку
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мужская национальная команда (рас.). Беларуская фэдэрацыя гандболу (3 студзеня 2014). Праверана 6 лютага 2015 г.
- ^ ЯКИМОВИЧ Михаил Иванович (гандбол) (анг.) Чемпионы Олимпийских игр. Нацыянальны алімпійскі камітэт. Праверана 6 лютага 2015 г.
- ^ Якимович, Михаил Иванович (рас.) Большая биографическая энциклопедия. Яндекс. Праверана 6 лютага 2015 г.
- ^ Base d’informazión esportiva
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (рас.) на бачыне Нацыянальнага алімпійскага камітэту
- Жыцьцяпіс і статыстыка (гішп.)