Міхась Белы
Міхась Белы (2 траўня 1931, в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва — 18 жніўня 1970, Стоўпцы) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, выступаў супраць палітыкі русыфікацыі Беларусі. Вязень ГУЛАГу. Пляменьнік Якуба Коласа.
Міхась Белы | |
Дата нараджэньня | 2 траўня 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 жніўня 1970 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Бацька | Міхась Белы[d] |
Маці | Юзэфа Міцкевіч[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886—1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны зь Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Лявона. Да 1953 году вучыўся ў школе Мікалаеўшчыны, а пасьля ў тым жа годзе паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі ў Менску на гандлёва-эканамічны факультэт (спэцыяльнасьць — бугальтар). Зьняволеньне не дало яму магчымасьці скончыць апошні, чацьвёрты, курс і атрымаць дыплём.
У 1957 дапамог свайму брату Лявону Беламу распаўсюджваць улёткі ў абарону беларускай мовы (зьмест улёткі складаў верш Лявона Белага «Усе народы прагнуць сваёй волі, ўлады, песьні…»). Разьвесіў улёткі на сваім факультэце, а таксама на плоце ля Мэдычнага інстытуту.
Падчас аднаго са спатканьняў братоў у рэстарацыі, дзе яны знаходзіліся, завязалася бойка. У выніку Лявон і Міхась Белыя трапілі ў пастарунак. Пры іх быў знойдзены пачак улётак — справа пачала разгортвацца. На закрытым судовым працэсе браты Белыя былі прызнаныя віноўнымі паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда). Міхась атрымаў тэрмін у 7 гадоў зьняволеньня, ягоны брат — 10 гадоў.
Белы патрапіў у лягер Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пасьля тэрмін быў скарочаны на 4 гады. Вызвалены ў 1961 і вярнуўся на Радзіму. Скончыў навучаньне і атрымаў дыплём. Працаваў бугальтарам у Новым Сьвержані і Стоўпцах.
Літаратура
рэдагаваць- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік, ISBN 985-6374-08-1, Менск: Архіў найноўшае гісторыі, 1999, slounik.org