Міхал Лопат, таксама Міхал Лопат-Быкоўскі (па-польску: Michał Łopot(t)-Bykowski) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Міхал Лопат
Michał Łopot(t)-Bykowski

Лопат (герб)
Асабістыя зьвесткі
Род Лопаты
Бацькі Станіслаў Лопат
Марыяна Стрыбэль
Жонка Ганна Часноўская, Катажына Мараўская
Дзеці Адам Лопат, Ігнацы Лопат
Рэгаліі
Ордэн Белага Арла, Ордэн сьвятога Станіслава

Паходзіў з роду Лопатаў-Быкоўскіх герб Лопат, быў сынам стражніка польнага літоўскага Станіслава й Марыяны Стрыбэль. Быў жанаты двойчы: з Ганнай Часноўскай і Катажынай Мараўскай, меў дзяцей — Адама й Ігнацыя Лопатаў.

Біяграфія

рэдагаваць

У 1775 рашэньнем Падзелавага сойму атрымаў Бабруйскае староства ў 50-гадовую эмфітэўзу. Староста бабруйскі. У 1776 пасол на сойм ад старадубскага павету, у 1778 — ад ваўкавыскага. Абозны вялікі літоўскі ад 1776. У 1778—1780 дэпутат Пастаяннае Рады, у 1787—1789 маршалак Трыбуналу Літоўскага. Спрычыніўся да стварэньня Канстытуцыі 3 траўня. Падчас вайны з Расеяй у 1792 падпісаў разам з 130 прадстаўнікамі наваградзкае шляхты зварот да караля, дзе выказваў сваю вернасьць і гатовасьць працягваць барацьбу.

Дарадца Таргавіцкае канфэдэрацыі Наваградзкага павету. Пасол ад павету на Гарадзенскі сойм 1793 году. Атрымаўшы падтрымку прадстаўніка Расеі Якаба Сівэрса, увайшоў у склад соймавае дэпутацыі для заключэньня паразуменьня адносна падзелаў з Расейскай імпэрыяй і Прускім каралеўствам.

За сваю дзейнасьць на Падзелавым сойме падазраваўся ў данасіцельстве Восіпу Ігельстрому. У сакавіку 1794 быў моцна зьбіты кіем у Наваградку. За колькі дзён да пачатку паўстаньня пад кіраўніцтвам Касьцюшкі, каб пазьбегнуць арышту інсургентамі, здолеў уцячы.

Узнагароджаны Ордэнам Белага Арла й Ордэнам Сьвятога Станіслава.

Літаратура

рэдагаваць
  • A. Zahorski. Michał Łopot // Polski Słownik Biograficzny. T. XVIII. W-wa — Krawów, 1973. S. 413—414.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць