Міхал Кадлец
чэскі футбаліст
Міхал Кадлец (па-чэску: Michal Kadlec; нарадзіўся 13 сьнежня 1984 году, Вышкаў, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Чэхіі на пазыцыі абаронцы. Сын футбаліста Міраслава Кадлеца, які станавіўся срэбраным чэмпіёнам Эўра-1996.
Міхал Кадлец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1984[1] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2009 2008 2009—2013 2013—2016 2016—2018 2018—2024 |
Славацка Спарта Прага → Баер (арэнда) Баер Фэнэрбахчэ Спарта Прага Славацка |
35 (1) 94 (7) 15 (1) 113 (7) 31 (3) 36 (3) 156 (2) |
Зборныя | ||
2007—2016 | Чэхія | 67 (8) |
Біяграфія
рэдагавацьВыхаванец футбольных школаў «Кайзэрсьляўтэрну» й «Славацка». Прафэсійную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў клюбе «Славацка», у складзе якога дэбютаваў у матчы супраць остраўскага «Баніку». У 2005 годзе перайшоў у праскі клюб «Спарта». У складзе клюбу двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі й тройчы станавіўся пераможцам Кубка Чэхіі. У 2008 годзе Міхал перайшоў у нямецкі «Баер-04».
Дасягненьні
рэдагаваць«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2005, 2007
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2006, 2007, 2008
«Фэнэрбахчэ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2014
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2014
«Славацка»:
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2022