Міс Беларусь-2006
Фінал конкурсу Міс Беларусь у 2006 годзе праходзіў 2 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал. У конкурсе прынялі ўдзел больш 330 дзяўчын са ўсёй Беларусі, у фінал вышлі 24 прэтэндэнткі.
У фінале конкурсу дзяўчыны зьдзяйсьняюць 3 выхаду на сцэну — у нацыянальнай вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваюцца адказы на пытаньні журы.
Пераможцы
рэдагавацьПераможцам конкурсу і ўладальнікам тытула «Міс Беларусь-2006» стала Кацярына Ліцьвінава з Магілёва.
- «I Віцэ-Міс Беларусі-2006» — Юлія Сіндзеева, Мар'іна Горка (атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе «Міс Эўропа-2006»)
- «II Віцэ-Міс Беларусь-2006» — Алена Седзяк, Ліда
- «Міс гледачовых сымпатый-2006» — Алена Седзяк, Ліда (па выніках інтэрактыўнага галасаваньня тэлегледачоў)
- «Міс фота-2006» — Вольга Богатырэвіч, Пінск (па рашэньні журы)
- «Міс зачараваньне-2006» — Натальля Ягорава, Віцебск
- «Міс прэса-2006» — Васіліна Калугіна, Менск (па выніках галасаваньня журналістаў, асьвятлялых конкурс)
- «Міс сяброўства-2006» — Алена Малахава, Віцебск (па выніках галасаваньня фіналістак)
Галоўны прыз
рэдагавацьГалоўным прызам зьяўляецца карона, вырабленая з выкарыстаньнем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосьці, у тым ліку на конкурсе Міс Сьвету.
Арганізатары
рэдагавацьАрганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосьці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры садзейнічаньні адмысловага фонду прэзыдэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.