Міс Сьвету (па-ангельску: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосьці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля».

Чжан Цылін, Міс Сьвету — 2007

Гісторыя конкурсу

рэдагаваць

Конкурс «Міс Сьвету» зьявіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 году, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоў.

Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля», гэтае шоў зьяўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце. Тэлешоў фіналу конкурса зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.

«Міс Сьвету» першапачаткова быў арганізаваны як фэст конкурс бікіні і зваўся «Міс Сьвету» прэсай. Першапачаткова ён быў заплянаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусьвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.

Апазыцыя на нашэньне бікіні прывяла да іх замены больш сьціплымі купальнікамі пасьля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчаньне конкурсу. Папулярнасьць шоў вырасла са зьяўленьнем тэлебачаньня.

У 1980-х гадоў, у шоў дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым ня менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктным у сваёй роднай Брытаніі.

Традыцыйна «Міс Сьвету» жыве ў Лёндане адзін год.

Пераможцы конкурсу

рэдагаваць
 
Айшварыя Рай, Міс Сьвету — 1994

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу станавіліся прадстаўніцы Індыі і Вэнэсуэлы.

Год Міс Сьвету Краіна Месца правядзеньня
2008 Ксенія Сухінава   Яганэсбург, ПАР
2007 Чжан Цылін   Санья, Кітай
2006 Тацяна Кучарова   Варшава, Польшча
2005 Унір Бірна Вілялмсдотыр   Санья, Кітай
2004 Марыя Юлія Мантыла   Санья, Кітай
2003 Разана Дэвідсан   Санья, Кітай
2002 Азра Акін   Лёндан, Вялікабрытанія
2001 Агбані Дарэджа   Сан-Сіці, ПАР
2000 Прыянка Чопра   Лёндан, Вялікабрытанія
1999 Юкта Мукні   Лёндан, Вялікабрытанія
1998 Лінор Абаржыл   Мае, Сэйшэльскія выспы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міс Сьветусховішча мультымэдыйных матэрыялаў