Місіс Даўтфайр
«Мі́сіс Даўтфа́йр» (па-ангельску: Mrs. Doubtfire) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 1993 году рэжысэра Крыса Каламбуса. Сцэнар фільму быў падрыхтаваны Рэндзі Мэем Сынгерам і Лэсьлі Дыксанам паводле матываў раману «Мадам Даўтфайр» пісьменьніцы Эн Файн 1987 году. Галоўныя ролі выканалі Робін Ўільямз, Салі Філд, Пірс Броснан, Гарві Файрстын і Робэрт Проскі. Ўільямз пры гэтым уваходзіў у лік некалькіх прадусараў фільму. Фільм выйшаў у пракат у ЗША 24 лістапада 1993 году[12]. Фільм быў адзначаны прэміяй «Оскар» за найлепшы макіяж[13] і прэміяй «Залаты Глёбус» за найлепшы фільм у жанры камэдыі альбо м’юзіклу. Робін Ўільямз быў узнагароджаны прэміяй «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў той жа самай катэгорыі. Кінастужка зарабіла 441,3 мільён даляраў пры бюджэце ў 25 мільёнаў даляраў, стаўшы другім паводле прыбытку фільмам 1993 году.
Місіс Даўтфайр | |
па-ангельску: Mrs. Doubtfire | |
Жанр | камэдыйная драма[d], эксцэнтрычная камэдыя[d], гомасэксуалізм у кіно, экранізацыя раману[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Madame Doubtfire[d] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Раджа Госнэл[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox |
Распаўсюд | InterCom[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 24 лістапада 1993[8], 4 лютага 1994[9], 27 студзеня 1994[10] і 1993 |
Працягласьць | 125 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Прыбытак | 441 300 000 $[11] |
Наступны | Mrs. Doubtfire 2[d] |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьДэніел Гілард (Робін Ўільямз) ёсьць акторам, які жыве ў Сан-Францыска і часьцяком мяняе месца працы, бо яму вельмі цяжка ўжыцца з начальнікамі. Не зважаючы на тое, што ён зьяўляецца адданым бацькам сваім тром дзецям, Лідыі (Лайза Джэйкаб), Крысу (Мэт’ю Лоўрэнс) і Наталі (Мара Ўілсан), ягоная жонка Міранда (Салі Філд) лічыць яго ненадзейным. Аднойчы Дэніел у чарговы раз кідае сваю працу пасьля рознагалосьсяў наконт сумніўнага сцэнара і вяртаецца дадому, каб зладзіць фанабэрыстую вечарыну ў гонар дня нараджэньня свайго сына Крыса, аднак Міранда гэтую ідэю не ўхваліла. Гэта даводзіць Міранду да таго, што яна падае на разжэнства. На іхным першым паседжаньні па апецы суд прадастаўляе Мірандзе адзінае права на апеку над дзецьмі; сумеснае апекаваньне залежыць ад таго, ці знойдзе Дэніел стабільную працу і адпаведнае месца жыхарства на працягу трох месяцаў.
Пакуль Дэніел працуе над тым, каб аднавіць сваё жыцьцё, забясьпечыўшы сябе кватэрай і новай працай працаўніка па дастаўцы тэлевізійных запісаў, ён даведваецца, што Міранда шукае ахмістрыню. Ён таемна зьмяняе ейную рэклямную форму аб’явы, а потым тэлефануе Мірандзе, выкарыстоўваючы свае акторкія здольнасьці, каб прадставіць сябе як шэраг непажаданых заяўнікоў. Нарэшце, ён тэлевануе Мірандзе і прадстаўляецца місіс Яўгеніяй Даўтфайр, ахмістрыняй з брытанскім акцэнтам і добрымі рэкамэндацыямі. Міранда ўражана кандыдаткай і запрашае місіс Даўтфайр на сумоўе, каб пазнаёміцца зь ёй і пазнаёміць яе са сваімі дзецьмі. Дэніел просіць брата Фрэнка (Гарві Файрстын), візажыста, і ягонага сябра Джэка (Скот Капура), каб тыя стварылі для яго вобраз місіс Даўтфайр, уключаючы пратэзную маску, каб ён выглядаў як жанчына старэйшага ўзросту.
Крытыка
рэдагавацьПадчас выхаду фільму на экраны некалькі крытыкаў параўноўвалі «Місіс Даўтфайр» зь іншых фільмам «У джазе толькі дзяўчыны» (1959). Акрамя таго, спэцыялісты адзначалі ягонае падабенства зь фільмам «Тутсі» (1982). На агрэгатары рэцэнзіяў «Rotten Tomatoes» кінастужка мае рэйтынг ухваленьня 71%, які заснаваны на 51 аглядзе, зь сярэднім рэйтынгам 5,69/10.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к https://filmow.com/uma-baba-quase-perfeita-t3761/
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/pani-doubtfire
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0107614/
- ^ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=9257.html
- ^ http://www.metacritic.com/movie/mrs-doubtfire
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0107614/fullcredits
- ^ а б в г д http://www.ofdb.de/film/5788,Mrs-Doubtfire---Das-stachelige-Kinderm%C3%A4dchen
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=mrsdoubtfire.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?type=MOVIE&itemid=18424
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Mrs. Doubtfire». Box Office Mojo.
- ^ «Awards for Mrs. Doubtfire». Internet Movie Database
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Місіс Датфайр на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Місіс Датфайр на сайце AllMovie (анг.)
- Місіс Датфайр на сайце Rotten Tomatoes (анг.)